Тайвань упершыню адкрыў агонь па беспілотніку КНР, які падляцеў да востраву

Тайваньскія вайскоўцы адкрылі агонь баявымі патронамі па кітайскім беспілотніку, які не прыслухаўся да папярэджанняў, калі пралятаў над востравам. Гэта стала першым такім інцыдэнтам за ўсю гісторыю кітайска-тайваньскага канфлікту, паведамляе «Taiwan News».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Салдат страляе сігнальнай ракетай па беспілотніку. Фота: taiwannews.com

Паведамляецца, што ўвечары 30 жніўня беспілотнікі КНР без папярэджання тройчы здзейснілі пралёты ў раёнах астравоў Дадан, Эрдан і Шыю. Пасля папераджальнага стрэлу сігнальнымі ракетамі дроны паляцелі ў бок Кітая.

Аднак пазней яшчэ адзін беспілотнік зноў увайшоў у паветраную прастору над зачыненымі водамі вострава Эрдан. Тайваньскія войскі зноў аб’явілі папярэджанне, аднак, паколькі беспілотнік працягваў кружыць над востравам, салдаты зрабілі папераджальныя стрэлы па беспілотніку. Пасля гэтага дрон зляцеў.

Раней камандаванне абароны Тайваня заявіла, што будзе збіваць усе беспілотныя лятальныя апараты КНР, якія «не прыслухоўваюцца да папярэджанняў».

Два Кітаі: ад халоднага міру да магчымай вайны

Нагадаем, КНР лічыць востраў Тайвань сваёй суверэннай тэрыторыяй, хаця кіруючая партыя Кітая ніколі не кантралявала яго. Цяперашнія ўлады Тайваня выступаюць за незалежнасць вострава. ЗША афіцыйна не прызнаюць Тайвань, але падтрымліваюць яго дыпламатычна, эканамічна і вайскова.

Так, 2 жніўня Тайвань наведала спікерка Палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пелоўсі. Яе візіт стаў самым высокім візітам чыноўніка ЗША на востраў за апошнія 25 гадоў. Кітай адрэагаваў на яго маштабнымі ваеннымі вучэннямі вакол Тайваня.

Чаму Тайвань стаў «парахавой бочкай» праз візіт Пэлоўсі і чым гэта можа скончыцца

Алена Рувіна belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны