Украіна распрацоўвае эвакуацыйныя маршруты для жыхароў акупаванага Крыму

Дарадца кіраўніка Офісу прэзідэнта Міхайло Падаляк заявіў, што Украіна распрацоўвае маршруты эвакуацыі для жыхароў Крыму на час дэакупацыі.

Дарадца кіраўніка Офісу прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк. Фота: president.gov.ua

«Зразумела, што для Украіны жыццё грамадзян – безумоўны прыярытэт. Таму мы ўжо распрацоўваем эвакуацыйныя маршруты для жыхароў акупаванага Крыму, якія жадаюць пакінуць востраў на час актыўнай дэакупацыі», – напісаў у Twitter Падаляк.

Да гэтага часу Падаляк папрасіў усіх жыхароў паўвострава трымацца далей ад ваенных аб’ектаў і праверыць сховішча.

Чаму ЗСУ наносіць удары па Крыме і чаго чакаць далей?

У першай палове жніўня пачасціліся выбухі ў акупаваным Крыме. Выбухі прагрымелі ў Сімферопалі, Севастопалі, Бахчысараі, паблізу Алупкі і Еўпаторыі. Ва ўкраінскіх медыях выходзілі навіны аб тым, што расейцы масава ўцякаюць з Крыму і што цэны на жытло рэзка падаюць. Цяпер і прадстаўнік украінскага ўраду заклікаў мясцовых жыхароў і адпачывальнікаў быць асцярожнымі.

Таксама прыходзілі паведамленні, што расейскія войскі ў Крыме пачалі эвакуацыю людзей пасля выбухаў на складзе боепрыпасаў паблізу Джанкоя. Па стане на 16 жніўня ўжо выехалі каля 2 тысяч чалавек.

У Крыме бабахае. Ці праўда, што адтуль масава з’язджаюць расейцы?

Алена Рувіна belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны