Палітзняволеная Святлана Саўчанка выйшла на свабоду

Паводле Праваабарончага цэнтру «Вясна», Святлана Саўчанка цалкам адбыла тэрмін пакарання і 27 кастрычніка выйшла з гомельскай жаночай калоніі.

У лістападзе 2021 года 34-гадовую Святлану Саўчанку асудзілі да аднаго года пазбаўлення волі за тое, што 2 верасня 2020 года падчас праўладнага аўтапрабегу «За адзіную Беларусь» у Новай Баравой яна сарвала пластмасавы флагшток і некалькі разоў стукнула па аўтамабілю Land Rover, што ўдзельнічаў у акцыі. Гэтыя дзеянні кваліфікавалі як «злоснае хуліганства» (ч. 1 арт. 339 КК). Шкоду ацанілі на суму 647 рублёў 53 капейкі.

Пацярпелай па справе была прызнаная адна з арганізатарак праўладных аўтапрабегаў Вольга Маршаловіч (Сышчанка) – у адкрытых інтэрнэт-крыніцах паведамлялася, што яна мела рамантычныя сувязі з начальнікам менскага АМАПа Дзмітрыем Балабам і працавала ў Менгарвыканкаме. З Саўчанкі спагналі на карысць Маршаловіч кампенсацыю маральнай шкоды ў суме 1 000 рублёў.

На судзе Святлана віну не прызнала. Вырак вынесла суддзя Анжаліка Казлова.

Нядзеля ў папраўчай калоніі. Аповед Дар’і Чульцовай

Глеб Нержын belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны