З былога следчага Яўгена Юшкевіча знялі абвінавачванне ў тэрарызме. Паводле гэтага артыкула яго затрымлівалі

Былога следчага Яўгена Юшкевіча будуць судзіць паводле шасці артыкулаў. Сярод іх няма «акту тэрарызму», заўважыў праваабарончы цэнтр «Вясна». Менавіта паводле гэтага артыкула Юшкевіча затрымалі ў красавіку 2021 года.

Экс-следчы Яўген Юшкевіч. Фота: «Народная воля»

Былому следчаму Яўгену Юшкевічу выставілі канчатковае абвінавачванне. Мужчыну будуць судзіць паводле шасці артыкулаў: актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак; масавыя беспарадкі; абраза Лукашэнкі; распальванне сацыяльнай варожасці; абраза прадстаўніка ўлады; гвалт або пагроза яго ўжывання ў дачыненні да супрацоўніка ўнутраных органаў.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» адзначае, што ў абвінавачванні няма «акту тэрарызму» – менавіта паводле гэтага артыкула Юшкевіча затрымалі летась у красавіку.

Справу былога следчага 15 лістапада пачне разглядаць суддзя Менскага гарадскога суда Алена Ананіч, вядомая па выраках па іншых гучных працэсах. Яна, у прыватнасці, дала 3 гады калоніі журналісту Аляксандру Любенчуку, 4 гады – былому прэс-сакратару «А1» Мікалаю Брэдзелеву, 7 гадоў – палітзняволенаму Вячаславу Кандыбе, ён былы міліцыянт і следчы, падпалкоўнік юстыцыі.

Беларусаў працягвалі пераследваць нават ў гадавіну «ночы растраляных паэтаў». Хроніка рэпрэсій

Сяргей Крот belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны