Лукашэнка назваў Крым расейскім дэ-факта і дэ-юрэ

Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю Дзмітрыю Кісялёву заявіў, што Крым пасля рэферэндуму зʼяўляецца расейскім дэ-факта і дэ-юрэ, піша прэсавая служба Лукашэнкі.

Падчас інтэрвʼю Гендырэктару МІА «Россия сегодня» Дзмітрый Кісялёў запытаўся ў Лукашэнкі пра прыналежнасць Крыма.

«Мы ўсе разумелі, што Крым дэ-факта – гэта расейскі Крым. Пасля рэферэндуму і дэ-юрэ Крым стаў расейскім», – сказаў Лукашэнка.

Ён таксама распавёў, што збіраецца паехаць у Крым, у прыватнасці ў Севастопаль. Такім чынам, паводле словаў Лукашэнкі, візіт будзе азначаць прызнанне яго расейскай тэрыторыяй.

4 лістапада беларускі дэпутат Андрэй Савіных заявіў, што Беларусь фактычна прызнала Крым расейскім. Украіна ў сваю чаргу назірае за выказваннямі беларускіх чыноўнікаў у справе прыналежнасці Крыма. Кіеў пры гэтым пагражае афіцыйнаму Менску санкцыямі, калі той прызнае Крым расейскім.

Крэмль не задаволены выступам беларускага дэпутата пра прызнанне Крыму

АЯ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны