Сілавікі заявілі пра першыя затрыманні за каментары пра смерць Уладзіміра Макея

У ГУБАЗіКу заявілі, што ўстанавілі каля 20 асобаў, якія,жывучы ў Беларусі, пакінулі негатыўныя каментары пра скон міністра замежных справаў. Відэа з першым затрыманым распаўсюдзілі ў праўладных Telegram-каналах.

Міністр замежных справаў Уладзімір Макей. Фота: Крысціна Карміліцына / «Известия» / iz.ru

У праўладных Telegram-каналах з’явілася відэа з першым, каго затрымалі за каментары з нагоды смерці кіраўніка МЗС Уладзіміра Макея. У ГУБАЗіКу заявілі, што ўсталявалі каля 20 асобаў, якія, быўшы ў Беларусі, напісалі ў інтэрнэце абразлівыя, на меркаванне сілавікоў, допісы.

Таксама ў ГУБАЗіКу сцвярджаюць, што высветлілі асобы больш за 50 чалавек, якія перабываюць за мяжою і таксама пракаментавалі скон міністра. «Іх чакае вельмі «цёплы прыём» па вяртанні ў Беларусь», – прыгразілі сілавікі.

«Ён запомніцца шчырай працай на дыктатара». Валер Кавалеўскі назваў Макея часткай рэпрэсіўнага рэжыму

Паведамленні пра смерць 64-гадовага Уладзіміра Макея зʼявіліся 26 лістапада. Пахавалі яго 29 лістапада на Усходніх могілках у Менску.

Прычыны смерці афіцыйна не паведамляюць. «Наша ніва» пісала, што міністр сканаў ад інфаркту.

Хто прыйдзе на месца Макея?

Сяргей Крот belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны