Супрацоўнікі ГУБАЗіК у Гомлі затрымалі дырэктара ІТ-кампаніі, які збіраўся падаць дакументы на вылучэнне ў якасці кандыдата на выбары дэпутатаў мясцовых саветаў.
Завуць затрыманага гамельчука Юрый Баль, ён з’яўляецца дырэктарам кампаніі «Элітсофт».
Прычына затрымання Юрыя – падпіскі на каналы «экстрэмісцкага зместу» ў «Фэйсбуку».
У «пакаяльным» відэа мужчыну прымушаюць назваць назваць свой заробак.
Таксама мужчына кажа, што ён планаваў падаць дакументы для рэгістрацыі ў якасці кандыдата ў дэпутаты мясцовых саветаў па Чыгуначным раёне горада Гомля.
Раман Шавель belsat.eu