З беларускай турмы вызвалілі ізраільскую адвакатку Маю Райтэн-Столь

Праз два месяцы з беларускай турмы вызвалілі ізраільскую адвакатку Маю Райтэн-Столь, якая была арыштаваная ў менскім аэрапорце з 2,5 грамамі медыцынскай канабісам, паведамляе ізраільскае тэлебачанне.

Паведамляецца, што гэта адбылася праз тры дні пасля званка прэзідэнта Ізраілю Лукашэнку.

Мая Райтэн-Столь пасля вызвалення. Фота: motolkohelp / Telegram

Яна прыбыла ў краіну на пачатку лістапада для аказання юрыдычнай дапамогі ізраільскаму бізнесмену, які знаходзіцца ў Беларусі. Сёння ў Менску над адвакаткай прайшоў суд, пасля якога яе вызвалілі ў зале суда Кастрычніцкага раёну. Суд прызначыў ёй штраф у $2500.

Яна ўжо пакінула Беларусь і ляціць у Ізраіль.

«Я адчуваю сябе самым шчаслівым у свеце. Я вельмі хачу ўбачыць сваіх дзяцей, я вельмі хачу вярнуцца дадому, я еду ў аэрапорт і не магу паверыць, што іду свабодна, без суправаджэння, без крыкаў, закладзеных рукамі за спіну», – распавяла Мая Райтэн-Столь пасля вызвалення.

Мая Райтэн-Столь пасля вызвалення вылецела ў Ізраіль. Фота: mako.co.il

Ізраільцянку затрымалі ў Беларусі за медычны канабіс, на які яна мела дазвол

АД, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны