Палітыку і пісьменніку 30 снежня споўнілася 46 гадоў. Трэці год запар Павел сустракае народзіны за кратамі – цяпер у шклоўскай калоніі №17. Севярынца асудзілі на сем гадоў зняволення.
«Павел – чалавек крамень, вельмі моцны, чалавек упэўнены і адказны. Ён варты за гэта павагі. Зараз мала вядома як у Паўла справы. Але мы павінны разумець, што беларускія турмы мякка кажучы не санаторый, у лукашэнкаўскіх турмах людзей катуюць, над імі здзекуюцца. А я ўпэўнены, што Павел гэты вытрымае, бо ён заўжды казаў, што Бог не дае чалавеку болей, чым ён можа вытрымаць», – адзначыў у размове з «Белсатам» паплечнік Севярынца Сяргей Верамеенка.
Іншы калега Паўла, святар, сустаршыня БХД Георгій Дзмітрук, кажа, што ісці за Паўлам вельмі прыемна.
«Павел – вельмі надзейны і мэтанакіраваны чалавек, усё, што ён робіць, ён робіць паступова, абдумана, і вельмі адказна. Ён робіць крокі наперад. Павел быў гатовы да таго, што ў любы момант можа апынуцца ў вязніце. Ён мне асабіста казаў, што гатовы да любога павароту», – кажа Георгій Дзмітрук.
Паўла затрымалі 7-га чэрвеня 2020 году, з таго часу ён у няволі. 25 траўня «суддзя» Ірына Ланчава вынесла палітыку і пісьменніку вырак – 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Той вырак Павел суправадзіў скандаваннем «Беларусь будзе вольнай!»
Павел Севярынец у 90-я быў намеснікам старшыні партыі БНФ і старшынём «Маладога фронту». У 2005-м яго абвінавацілі ў арганізацыі акцыяў пратэсту і пакаралі абмежаваннем волі. Два гады палітык працаваў на гэтак званай «хіміі», на лесанарыхтоўках. Пасля акцыі пратэсту 19-га снежня 2010 Севярынца ізноў асудзілі на тры гады «хіміі».
У красавіку 2022 году адміністрацыя папраўчай калоніі № 17 прызнала лідара Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі «злосным парушальнікам рэжыму». Тады яму скарацілі дазволеную колькасць званкоў дадому і грашовых пераводаў. У чэрвені Севярынец паведаміў родным, што яго пазбавілі і працяглага спаткання.
З нагоды Дня нараджэння Паўла Севярынца калегі з тэлеграм-каналу сабралі яго лепшыя цытаты:
Алесь Ляўчук belsat.eu