Мінфін падлічыў дзяржаўны доўг Беларусі

Міністэрства фінансаў Беларусі апублікавала даныя аб дзяржаўным доўгу на 1 студзеня 2022 года.

Так, на 1 студзеня 2022 года дзяржаўная пазыка склала 58,3 млрд. рублёў і павялічылася ў параўнанні з пачаткам 2021 года на 0,5 млрд. рублёў, ці на 0,9%.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: АВ / Белсат

Знешні дзяржаўны доўг па стане на 1 студзеня 2022 года склаў 18,2 млрд. долараў ЗША. Ён зменшыўся з пачатку года на 0,4 млрд. долараў (з улікам курсавых розніц), або на 1,9%.

Унутраны дзяржаўны доўг па стане на 1 студзеня 2022 года склаў 11,8 млрд. рублёў, павялічыўшыся з пачатку года на 2,0 млрд. рублёў (з улікам курсавых розніц), ці на 19,9%

Таксама паведамляецца, што ў 2021 годзе прыцягнутыя знешнія дзяржаўныя пазыкі на суму, эквівалентную 1,27 млрд долараў, пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу склала 1,61 млрд долараў. Пагашана валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на суму 333 млн. долараў і 145 млн. рублёў.

У Беларусі павялічаць бюджэт пражыткавага мінімуму. Як гэта адабʼецца на кішэнях беларусаў?

АД, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны