ЗША гатовыя ўвесці санкцыі супраць атачэння Пуціна, калі Расея нападзе на Украіну

Сцяг ЗША. Фота: ghall.com.ua

ЗША і саюзнікі падрыхтавалі спіс асобаў з атачэння прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, супраць якіх могуць быць уведзены персанальныя санкцыі, паведамляе Financial Times.

У спіс уключаны фізічныя асобы, якія «ўваходзяць у блізкае кола Крамля або блізкія да яго, а таксама адыгрываюць ролю ў прыняцці ўладамі Расеі рашэнняў або як мінімум удзельнічаюць у дзеяннях Крамля па дэстабілізацыі». Гэта могуць быць чыноўнікі, вышэйшыя службовыя асобы і чальцы рады дырэктараў дзяржаўных кампаній.

Персанальныя санкцыі прапануецца прыняць у дадатак да абмежаванняў супраць банкаўскага і энергетычнага сектараў Расеі.

З пачатку пазамінулага тыдня ў Беларусь амаль штодзень прыбываюць эшалоны з расейскімі жаўнерамі і тэхнікаю. 21 студзеня, на станцыю Берасце-Паўднёвае ўжо прыбылі расейскія жаўнеры, але невядома, з якой вайсковай часткі.

Беларускі бок не называў падраздзяленняў, а вось Мінабароны РФ 25 студзеня паведаміла, што гаворка пра марскую пяхоту Ціхаакіянскага флоту і артылерыю Усходняй вайсковай акругі. Варта адзначыць, што падраздзяленні марской пяхоты Расея выкарыстоўвала ў вайне на Данбасе ў 2014–2015 годзе – праўда, там былі заўважаныя марпехі Паўночнага флоту, а не Ціхаакіянскага.

Дзе і якія расейскія падраздзяленні заўважаныя ў Беларусі

МГМ, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны