Расея спыняе пастаўкі газу ў Нідэрланды

Расея цалкам спыніла пастаўкі газу ў Нідэрланды. Карпарацыя «Газпром» паведаміла, што не будзе транспартаваць 2 млрд кубаметраў кампаніі «GasTerra B.V.». Прычына такога кроку – у адмове плаціць за газ расейскімі рублямі.

«Газпром». Фота: gazprom.ru

«Станам на канец працоўнага дня 30 траўня «Газпром экспорт» не атрымаў плацяжу за пастаўкі газу ў красавіку ад кампаніі «GasTerra B. V.» у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта РФ № 172 ад 31.03.2022 г.», – гаворыцца ў паведамленні расейскай газавай кампаніі.

Нагадаем, што згодна з указам Пуціна, з 1 красавіка еўрапейскія краіны мусілі праводзіць аплату за газ у расейскіх рублях. У канцы сакавіка краіны «Вялікай сямёркі» заявілі, што не будуць плаціць за пастаўкі расейскага газу расейскімі рублямі.

У адказ Расея спыніла пастаўкі газу ў Польшчу і Балгарыю.

Сярод краінаў Еўропы з аплатай у рублях пагадзіліся толькі Вугоршчына, што ўваходзіць у ЕЗ, і Сербія, што прэтэндуе на сяброўства ў Еўразвязе.

Раман Лугоўскі belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны