Полк Каліноўскага развітаўся з забітым у баі ваяром. Гэта 11-ы беларус, які загінуў на вайне ва Украіне

Полк Каліноўскага ў сваім тэлеграм-канале паведамляе, што байцы батальёну «Волат» развіталіся з пабрацімам, які загінуў падчас штурму ўмацаванай пазіцыі ворага.

Ваяры батальёну «Волат» палка Каліноўскага развіталіся са сваім байцом. Фота: Полк Каліноўскага/Telegram

Імя спачылага байца не называецца на просьбу сваякоў.

«Наш баец змагаўся за вызваленне Украіны з марай аб вольнай Беларусі. Няхай жа памяць пра загінулага байца жыве ў кожным з нас!» – гаворыцца ў паведамленні палка.

З пачатку поўнамаштабнай вайны 24 лютага гэтага года 11 беларусаў аддалі сваё жыццё ў баях за незалежнасць Украіны.

Загінуў баец батальёна «Волат» палка Каліноўскага

Палонныя байцы палка Каліноўскага ўключаныя ў спіс на абмен

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны