Прыгожын: Новага набору няма, Група Вагнэра працягвае дзейнасць у Беларусі і Афрыцы

Цэнтры па наборы ПВК Вагнэра зачыненыя на нявызначаны час, новы набор не вядзецца, група працягвае дзейнасць у Беларусі і Афрыцы, большая частка наймітаў знаходзіцца ў адпачынку. Аб гэтым расказаў кіраўнік вагнэраўцаў Яўген Прыгожын у каментары на тэлеграм-канале «GREY ZONE».

Яўген Прыгожын. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Скрыншот з відэа: concordgroup_official / Telegram

Паведамляецца, што Яўген Прыгожын 30 ліпеня пракаментаваў цяперашнюю сітуацыю ў ПВК Вагнэра. Ён пацвердзіў, што цэнтры па наборы наймітаў зачыненыя.

«У дадзены момант час адкрыцця цэнтраў па наборы пакуль не вызначаны. Для таго, каб не было сакрэтаў і закулісных размоваў, я паведамляю – «Група Вагнэра» працягвае сваю дзейнасць у Афрыцы, а таксама ў падрыхтоўчых цэнтрах у Беларусі».

Паводле Прыгожына, зараз вызначаюцца наступныя задачы ПВК, «контур якіх усё больш і больш выразна прамалёўваецца», і гэта будуць, па яго словах, задачы «у імя велічы Расеі». Пры гэтым кіраўнік вагнэраўцаў прызнаў, што большасць яго наймітаў знаходзіцца ў адпачынку, бо «перад гэтым быў працяглы перыяд вельмі напружанай працы».

Прыгожын таксама паведаміў, што ніякіх абмежаванняў для пераходу наймітаў у сілавыя структуры Расейскай Федэрацыі няма, аднак перайсці пагадзіліся нямногія. Ён таксама кажа, што група пакуль не адчувае дэфіцыту ў асабовым складзе і не плануе ажыццяўляць новы набор. Але папрасіў наймітаў заставацца на сувязі, бо можа спатрэбіцца «новая (дадатковая) група».

Найміты ПВК Вагнэра ў Беларусі пачалі трэнаваць байцоў механізаваных брыгадаў

Антон Тачняк belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны