The Insider апублікаваў дакументы рэферэндуму па «далучэнні» да Расеі захопленых тэрыторыяў Украіны

Выданне The Insider атрымала дакументы, якія сведчаць пра тое, што Крэмль пачаў рыхтаваць на акупаваных тэрыторыях Украіны рэферэндум аб іх далучэнні да Расеі. Рэферэндум рыхтуюць не толькі ў так званых ЛДНР, але і на захопленых тэрыторыях пасля 24 лютага.

Расейскія вайскоўцы ў вёсцы Бугас Данецкай вобласці, Украіна. 1 сакавіка 2022 года. Фота: МП / Белсат

Дакументы, якія трапілі ў распараджэнне The Insider, сведчаць, што ў Крамлі ўжо прынятае рашэнне аб далучэнні да тэрыторыі Расеі ўсіх акупаваных украінскіх тэрыторыяў. Кіраўніцтва РФ рыхтуе рэферэндум, які мае адбыцца ў верасні. Пры гэтым у Крамлі адкрыта прызнаюць: вырашаць лёс украінцаў і іх тэрыторыі будуць ЦВК Расеі і Беларусі.

Дакладнай даты рэферэндуму яшчэ няма. Але нават нягледзячы на гэта, у Расеі ўжо і вызначыліся з вынікамі галасавання. Галасоў «за» далучэнне патрэбна столькі, каб гэта складала абсалютную большасць ад выбарнікаў Данецкай і Луганскай абласцей (гэта значыць у выпадку, напрыклад, з Данецкай – 1, 2 млн чалавек). Захопнікі рыхтуюць дзяржаўныя сацапытанні, якія павінныя падрыхтаваць грамадскасць да мэтавага выніку для «легітымізацыі рэферэндуму».

З дакументаў вынікае, што агрэсар разумее немагчымасць нармальнай арганізацыі выбараў, таму прапісанае галасаванне ў аўтобусах і палатках. Вядома, што камісіі будуць збіраць у тым ліку і з прывезеных грамадзянаў з Расеі. А лічыць вынікі галасавання ва Украіне будзе Эла Памфілава, кіраўніца ЦВК РФ. Таксама галасаваць змогуць бежанцы, якія апынуліся ў Расеі і Беларусі.

Таксама ў Крамлі занепакоеныя і «абаронай» вынікаў галасавання.

Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 31 жніўня

Алена Аляксандрава belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны