80 гадоў таму савецкія ўлады прынялі рашэнне расстраляць палонных польскіх афіцэраў у Катыні

5 сакавіка 1940 году ў адпаведнасці з пастановай Палітбюро ЦК ВКП (б) савецкія ўлады прынялі рашэнне аб масавым забойстве польскіх грамадзянаў, у асноўным палонных афіцэраў польскай арміі. Паводле архіўных дакументаў, усяго расстралялі 21 857 чалавек. Злачынства атрымала назву Катынскія расстрэлы.

Фота: katyn.ru

Пасля нападу СССР на Польшчу ў 1939 годзе ў савецкім палоне апынуліся каля 15 тысячаў польскіх афіцэраў і вайскоўцаў. Вясной 1940 года старшыня НКВД СССР Лаўрэнцій Берыя прапанаваў Сталіну расстраляць палонных. Пазней гэтае рашэнне аформілі адпаведнай пастановай Палітбюро ЦК ВКП (б) ад 5 сакавіка 1940 года. Расстрэлы праводзіліся, у тым ліку, у Катынскім лесе.

Катынь. Праз 70 гадоў , дак. фільм

 

Агулам гісторыкі выявілі пахаванні польскіх грамадзянаў у шматлікіх лагерах НКВД. Масавыя расстрэлы афіцэраў адбываліся ў Казельскім, Старабельскім, Асташкоўскім лагерах, а таксама ў турмах у заходніх вобласцяў Украіны і Беларусі. Злачынствы, якія адбываліся вясной 1940 году, атрымалі назву «Катынскі расстрэл». Сталінскія карнікі расстралялі 21 857 польскіх афіцэраў.

Мемарыял ахвярам Катыні ў Смаленскай вобласці. Фота: Vasily Fedosenko / Reuters / Forum

У 1990-м годзе Галоўная ваенная пракуратура СССР распачала крымінальную справу, якая была спыненая ў 2004-м. Са 183 тамоў справы, польскаму боку былі перададзеныя 67. Астатнія, паводле расейскага боку, утрымлівалі дзяржаўную таямніцу.

Катынь-Курапаты-Хатынь: паралелі і блытаніна

Забітыя ў Катыні не былі прызнаныя ахвярамі рэпрэсіяў, справа аб іх рэабілітацыі была прыпыненая.

Польскія даследчыкі мяркуюць, што ахвяры Катынскіх расстрэлаў (каля 3 800 чалавек) былі забітыя на тэрыторыі Беларусі і пахаваныя ў Курапатах. Але афіцыйны Менск зняпраўджвае наяўнасць «беларускага катынскага спісу».

«Каб узяць жменьку зямлі з магілы майго бацькі». Рэпартаж з Катынскага лесу

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны