ААН перасцерагае ад голаду «біблійнага маштабу»

Чалавецтва можа сутыкнуцца з голадам надзвычайнага маштабу ўсяго праз некалькі месяцаў, калі своечасова не прыняць захадаў дзеля харчовай бяспекі краінаў. Пра гэта паведамляе ТАСС.

«Калі не пачаць дзейнічаць зараз – забяспечваць доступ, не дапусціць перабоі з фінансаваннем і гандлем – то мы можам сутыкнуцца з голадам сапраўды біблійнага маштабу ўсяго праз некалькі месяцаў», – паведаміў 22 красавіка выканаўчы дырэктар Сусветнай харчовай праграмы ААН Дэйвід Бізлі, выступаючы на віртуальным пасяджэнні Рады Бяспекі.

У ЗША ад каронавіруса памерлі 45 тыс. чалавек

Паводле яго, каронавірус уяўляе не толькі глабальную пагрозу здароўю людзей, але і глабальную гуманітарную катастрофу.

Прадстаўнік ААН мяркуе, што мільёны грамадзянскіх асобаў, якія жывуць у зоне канфліктаў, могуць апынуцца на мяжы галадання.

Бізлі адзначыў, што кожны дзень 821 млн чалавек засынаюць галоднымі або хранічна галоднымі. Яшчэ 135 млн зараз могуць сутыкнуцца з крытычным узроўнем голаду.

Нафта Brent упершыню з 2001 года каштуе менш за $ 17

«Цяпер праз каронавірус яшчэ 130 млн могуць апынуцца на мяжы галадання ў 2020 годзе. Гэта значыць, агулам 265 млн чалавек», – дадаў прадстаўнік ААН.

Пры горшым развіцці падзей з голадам сутыкнуцца каля 30 краін, падкрэсліў Бізлі.

Японскі міністр заявіў пра наймацнейшы з часу Другой сусветнай вайны крызіс

Нагадаем, што міністр замежных справаў Японіі Тосіміцу Мотэгі назваў крызіс, які здарыўся ў свеце праз пандэмію COVID-19, найвялікшым з часу Другой сусветнай вайны.

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны