Ад каронавіруса ў свеце памерлі больш за 450 тыс. чалавек

Паводле звестак універсітэту Джонса Хопкінса на раніцу 19 чэрвеня, у свеце ахвярамі каронавіруса сталі 453 289 чалавек.

Найбольш з іх памерлі ў ЗША (118 420), Бразіліі (47 748) і Вялікай Брытаніі (42 373).

Назарбаеў заразіўся каронавірусам

Агулам каронавірусам у 188 краінах свету заразіліся 8 464 739 чалавек.

Найбольш інфікаваных таксама ў ЗША – 2 189 056 чалавек, Бразіліі – 978 142 і Расеі – 560 321.

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны