Ад каронавірусу ў Кітаі памерлі 2004 чалавекі

Па стане на 00:00 18 лютага ў Кітаі зафіксавана 57 805 пацверджаных выпадкаў інфікавання каронавірусам (сярод якіх 11 977 цяжкія выпадкі). Медыкі выпісалі 14 376 асобаў, якія паправіліся. Пры гэтым інфекцыя забрала жыцці 2004 асобаў, паведамляе афіцыйны сайт Нацыянальнай камісіі па ахове здароўя Кітаю.

Агулам у Кітаі зарэгістравана 74 185 пацверджаных выпадкаў інфікавання каронавірусам.

Медыкі адсачылі 574 418 асобаў, якія былі ў блізкіх кантактах з тымі, у каго выявілі каронавірус, а 135 881 асобаў знаходзяцца пад медычным назіраннем.

За мінулыя содні медыкі зафіксавалі 1749 новых пацверджаных выпадкаў захворвання, 136 асобаў памерлі. За ўвесь час інфекцыя забрала жыцці 2004 асобаў.

САЗ: у 80 % выпадкаў каронавірус працякае ў лёгкай форме

СК belsat.eu

 

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны