Адзіны кандыдат ад апазіцыі на выбарах прэзідэнта: хто ён? СТРЫМ

https://www.facebook.com/BELSAT.TV/videos/207769230360367/

«Белсат» ладзіць стрым з прэсавай канферэнцыі па абвяшчэнню пачатка кампаніі адзінага кандыдата на выбарах прэзідэнта.

Аб’яднаная грамадзянская партыя склікала прэсавую канферэнцыю, каб абвесціць пачатак кампаніі адзінага кандыдата.

– Пасля сурʼёзных і доўгіх дыскусій апазіцыя здолела дамовіцца аб тым, каб вылучыць адзінага кандыдата, і выпрацавала механізм яго вызначэння, – напісана ў прэс-рэлізе АГП.

Рыгор Кастусёў патлумачыў, што на яго думку Павал Севярынец зарэкамендаваў сябе як арганізатар вулічных акцыяў у снежні. Цяпер, кажа палітык, эканамічная сіутацыя вымусіць людзей выходзіць на вуліцы і ім патрэбен лідар, які гатовы зарганізаваць людзей.

Адна арганізацыя называе адну асобу, распавёў Юрась Губарэвіч. У траўні будзе агучана імя адзінага кандыдата.

Павал Севярынец заклікаў апазіцыю да вылучэння адзінага кандыдата, або ў іншым выпадку толькі актыўны байкот.

«З 3 да 16 лютага аргкамітэт прымае заяўкі на вылучэнне кандыдатураў паводле праграмы праймерыз», – распавяла «Белсату» Вольга Кавалькова.

Ігар Барысаў. Фота: Ірына Арахоўская / Белсат
Фота: Ірына Арахоўская / Белсат

Рыгор Кастусёў, лідар Партыі БНФ прапанаваў адзіным кандыдатам ад апазіцыі абраць Паўла Севярынца.

Павал Севярынец. Фота: Ірына Арахоўская / Белсат

Паводле папярэдняй інфармацыі, адзіны кандыдат павінен абʼяднаць усе дэмакратычныя сілы краіны і стаць лідарам сумеснай барацьбы за вяртанне Беларусі на шлях дэмакратычнага развіцця. «Белсат» ладзіць стрым з прэсавай канферэнцыі.

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны