Апублікаваны першы санкцыйны спіс краінаў Еўразвязу
2020.08.31 18:01
Аляксандру Лукашэнку і яшчэ 29 беларускім афіцыйным асобам забаронены ўезд у краіны Балтыі. Пра гэта заявілізнешнепалітычныя ведамствы Латвіі і Эстоніі, а таксама міністэрства ўнутраных справаў Літвы.
Усім асобам з санкцыйнага спісу забаронены ўезд у краіны Балтыі.
Поўны спіс асобаў, якім забаронены ўезд у краіны Балтыі:
Аляксандр Лукашэнка, кіраўнік Беларусі
Віктар Лукашэнка, старэйшы сын Аляксандра Лукашэнкі, сябра Савету бяспекі Беларусі
Ігар Сергеенка, кіраўнік адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі
Максім Рыжанкоў, першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі
Вольга Чупрыс, намесніца кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі
ДзмітрыКруты, намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі
Генадзь Богдан, намеснік кіраўніка Кіраўніцтва справамі прэзідэнта
Лідзія Ярмошына, кіраўніца Цэнтральнай выбарчай камісіі
Вадзім Іпатаў, дырэктар Нацыянальнага цэнтру заканадаўства і прававых даследаванняў
Алена Дзьмухайла, юрыстка Цэнтральнай выбарчай камісіі
Святлана Кацуба, сябра Цэнтральнай выбарчай камісіі
Ігар Плышэўскі, сябра Цэнтральнай выбарчай камісіі, начальнік упраўлення юстыцыі Менгарвыканкаму
Алег Сліжэўскі, сябра Цэнтральнай выбарчай камісіі, міністр юстыцыі
Ірына Целікавец, сябра Цэнтральнай выбарчай камісіі, супрацоўніца Міністэрства юстыцыі
Валеры Вакульчык, старшыня КДБ
Іван Церцель, старшыня Камітэту дзяржкантролю
Іван Наскевіч, старшыня Следчага камітэту
Аляксандр Канюк, генеральны пракурор
Юрый Караеў, міністр унутраных спраў
Генадзь Казакевіч, першы намеснік міністра ўнутраных спраў
Аляксандр Барсукоў, намеснік міністра ўнутраных спраў
Сяргей Хаменка, намеснік міністра ўнутраных спраў
Юры Назаранка, намеснік міністра ўнутраных спраў
Раман Мельнік, начальнік галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС
Іван Кубракоў, начальнік ГУУС Менгарвыканкаму
Алег Шаблыка, намеснік начальніка Дэпартаменту аховы МУС
Андрэй Раўкоў, кіраўнік Савету бяспекі Беларусі
Аляксей Волкаў, першы намеснік старшыні Следчага камітэту
Сяргей Аземша, намеснік старшыні Следчага камітэту
Андрэй Смаль, намеснік старшыні Следчага камітэту.
Паводле МЗС Латвіі, вышэй пералічаныя асобы сваімі асабістымі дзеяннямі арганізоўвалі і падтрымлівалі фальсіфікацыю выбараў прэзідэнта Беларусі 9 жніўня 2020 году, а таксама падтрымлівалі гвалтоўнае падаўленне мірных пратэстаў.
Аляксандр Лукашэнка ў Горадні, 22 жніўня 2020 г. Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат»
Прэзідэнт Літвы ГітанасНаўседа заявіў, што гэта толькі пачатковая версія спісу. Паводле прэзідэнта Літвы, «без сумневу, гэты спіс у будучыні будзе дапаўняцца новымі прозвішчамі прадстаўнікоў улады».
У Вільні заявілі, што адзін з фігурантаў спіса «за апошнія пяць гадоў наведваў Літву 15 разоў».