БелАЭС запрацуе з наступнага году

Першы энергаблок Беларускай Атамнай электрастанцыі ў Астраўцы амаль гатовы да пуску. Цалкам у прамысловую эксплуатацыю ён будзе ўведзены ў першым квартале 2021, распавёў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч у інтэрв’ю SB.by.

Раней у Мінэнергетыкі паведамлялі, што працы на першым энергаблоку выкананыя на 98 %. На другім энергаблоку скончана 72 % будаўніча-мантажных прац. А цяпер адбываецца падрыхтоўка да ўстановачных прац на другім энергаблоку.

Фізічны старт першага энергаблоку запланаваны на жнівень сёлета. А прамысловая эксплуатацыя распачнецца ў наступным годзе.

«Цалкам у прамысловую эксплуатацыю яго плануецца ўвесці ў першым квартале 2021 года», – распавёў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч.

Супраць запуску БелАЭС актыўна выступае суседняя Літва, бо станцыя знаходзіцца вельмі блізка да яе сталіцы – Вільні.

Запуск БелАЭС пераносіцца на жнівень

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны