Беларусь возьме ў Сусветнага банку пазыку на барацьбу з COVID-19

Беларусь разлічвае на пазыку ад Сусветнага банку (€ 90 млн) і Еўрапейскага інвестыцыйнага банку (€ 50 млн) для барацьбы з COVID-19. Таксама ў Еўракамісію накіраваная заяўка на макрафінансавую дапамогу. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства фінансаў Беларусі.

У Мінфіне адзначылі, што дамоўленасць з Сусветным банкам аб выдзяленні пазыкі у памеры € 90 мільёнаў ужо дасягнутная. «Сродкі будуць накіраваныя на закупы неабходных арганізацыям аховы здароўя медычных прэпаратаў, тавараў і абсталявання, у тым ліку рэспіратараў, масак, ахоўных касцюмаў і акуляраў, тэст-сістэм, апаратаў УГД, ШВЛ, кіслародных канцэнтратараў, рэанімабіляў і іншае», – падкрэслілі ў прэс-службе міністэрства.

Сусветны банк дапаможа Беларусі набыць медычныя тавары

У цяперашні час усе тэхнічныя кансультацыі па гэтым праекце завершаны. У Беларусі праходзяць унутрыдзяржаўныя працэдуры, неабходныя для падпісання адпаведнага крэдытнага пагаднення. Іх завяршэння ў Мінфіне чакаюць у найбліжэйшы час.

З Еўрапейскім інвестыцыйным банкам праведзеныя кансультацыі аб выдзяленні пазыкі на патрэбы аховы здароўя ў суме € 50 млн. Цяпер чакаецца рашэнне крэдытнага камітэту банку. Прапрацоўваецца таксама магчымасць прыцягнення макрафінансавай дапамогі ад ЕЗ, адпаведная заяўка накіраваная ў Еўракамісію.

Беларусь ініцыявала распрацоўку ЕФСР пакета фінансавых інструментаў падтрымкі краінаў як для фінансавання супрацьэпідэміялагічнага мерапрыемстваў, так і змякчэння эканамічных наступстваў пандэміі COVID-19. Акрамя таго, некаторыя дзяржаўныя банкі вядуць працу з міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі аб выдзяленні льготнага фінансавання для падтрымання малога і сярэдняга бізнесу.

Беларусь просіць у МВФ 900 млн долараў

ІІ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны