Кіраўніцтва БЧ адказала на петыцыю аб пашырэнні ўжывання беларускай мовы ў цягніках

Кіраўніцтва Беларускай чыгункі (БЧ) лічыць, што выкарыстанне роднай мовы толькі ў рэгіянальных цягніках эканом-класу не супярэчыць заканадаўству. На патрабаванне пра пашырэнне выкарыстання беларускай мовы ў іншых цягніках, адказу не прагучала.

Стваральнікі петыцыі на сайце Petitions.by сабралі 470 подпісаў на імя кіраўніцтва Беларускай чыгункі. Ініцыятары звароту выступілі з патрабаваннем ужываць у цягніках краіны беларускую мову.

Намеснік начальніка Беларускай чыгункі Андрэй Якабсон адказаў, што сапраўды, беларуская мова ўжываецца толькі ў рэгіянальных цягніках эканом-класу, а ў астатніх гучыць расейская. Але паколькі дзяржаўнымі мовамі ў нашай краіне з’яўляецца расейская і беларуская, то парушэнняў заканадаўства няма. Больш чыноўнік ў сваім адказе нічога не канкрэтызаваў.

БЧ пытаецца ў пасажыраў, якую мову пакінуць на вакзалах, білетах і ў цягніках

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны