Беларускую АЭС запусцяць ужо праз некалькі тыдняў

Расейскі «Росатом» у пачатку жніўня плануе фізічны запуск Беларускай АЭС. Пра гэта ў сваім звароце заявіў кіраўнік карпарацыі Аляксей Ліхачоў.

«З галоўных навінаў на замежных будоўлях адзначу Беларусь, дзе актыўна працуем над атрыманнем дазволу на правядзенне фізічнага пуску. Разлічваем, што ён адбудзецца ў пачатку жніўня», – паведаміў Ліхачоў.

Беларусь і Расея падпісалі шэраг пагадненняў наконт БелАЭС і паставак нафты

Напярэдадні прэм’ер-міністры Беларусі і Расеі Раман Галоўчанка і Міхаіл Мішусцін падпісалі ў Маскве тры дакументы ў сферы энергетыкі. Два дакументы датычаць змяненняў у міжурадавае пагадненне аб будаўніцтве БелАЭС.

Раман Галоўчанка падкрэсліў, што ўсе падпісаныя дакументы адпавядаюць інтарэсам Беларусі.

«Больш за тое, і па будаўніцтве атамнай станцыі, і па пастаўках энерганосьбітаў яны з’яўляюцца вельмі выгаднымі для нашай краіны. Магу сказаць, што толькі па будаўніцтве атамнай станцыі Беларусь атрымала эканомію, якая вылічаецца сотнямі мільёнаў долараў», – сказаў беларускі прэм’ер.

Сутнасць дамовы аб пастаўках нафты пакуль невядомая.

Прэзідэнт Літвы напісаў пост пра БелАЭС на беларускай мове

Супраць запуску БелАЭС актыўна выступае суседняя Літва, бо станцыя знаходзіцца вельмі блізка да яе сталіцы – Вільні.

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны