Беларусы хочуць пазбавіць БТ права трансляцыі і ўдзелу ў «Еўрабачанні»

Беларускі фонд культурнай салідарнасці запусціў кампанію, скіраваную на выключэнне «Белтэлерадыёкампаніі» з Еўрапейскага вяшчальнага звязу (EBU).

Ліст з прапановаю выключыць «Белтэлерадыёкампанію» з Еўрапейскага вяшчальнага звязу і пазбавіць дзяржаўны тэлеканал права трансляваць і браць удзел у трансляцыі «Еўрабачання», скіравалі ў офіс арганізацыі ў Жэневе.

Беларускі фонд культурнай салідарнасці лічыць, што БТ не мае права браць удзел у музычным конкурсе. Летась на нацыянальным адборачным туры перамог гурт «Val». Але пасля выбараў музыкі раскрытыкавалі дзяржаўную палітыку ў галіне культуры ды прымусы выступаць на канцэртах, за што БТ абвінаваціла музыкаў у «адсутнасці сумлення».

Гурт «Val» узяў удзел у праекце «Белсату» – «ЧынЧыны ў краіне цудаў».

У адукацыйных установах забараняюць спяваць песні беларускага гурта «Naviband»

СК, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны