Беларусы па ўсёй краіне стаяць у чэргах, каб падпісацца за Святлану Ціханоўскую

Ліда, Быхаў, Светлагорск — па ўсёй краіне на пікеты прыйшлі некалькі сотняў чалавек.

Працягваецца збор подпісаў за патэнцыйную кандыдатку ў прэзідэнты Беларусі Святлану Ціханоўскую. Ізноў аншлаг – у розных беларускіх гарадах людзі гатовыя стаяць у вялікіх чэргах, каб яе падтрымаць. Асабліва вылучаецца Ліда – там хіба што самыя вялікія чэргі.



Вось так выглядае пікет Святланы Ціханоўскай у 100-тысячнай Лідзе. Сёння збор подпісаў там будзе праходзіць ад 12 да 22 гадзіны.





У іншых гарадах таксама сабралася шмат людзей. Нават у 16-тысячным Быхаве некалькі дзясяткаў чалавек прыйшлі падтрымаць кандыдатку

У Светлагорску нават кепскае надвор’е не стала перашкодай для ахвочых паставіць свой подпіс за Святлану Ціханоўскую.

У Жодзіна таксама сабралася шмат людзей.



Збор подпісаў на вылучэнне ў прэзідэнты Беларусі працягнецца да 19 чэрвеня. Сяргей Ціханоўскі, які з’яўляецца старшынёй ініцыятыўнай групы сваёй жонкі, учора быў брутальна затрыманы падчас пікету ў Горадні разам з іншымі сваімі прыхільнікамі.

У Горадні затрымалі Сяргея Ціханоўскага. Людзі прыйшлі да міліцыі. ВІДЭА

Сёння «Белсат» зладзіў стрым з чарговага пікету Ціханоўскай у Горадні.

КТ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны