Больш за 150 затрыманых, у тым ліку журналісты. 19-ты дзень пратэстаў

Падсумоўваем 19-ты дзень пратэстаў у Менску. Улады працягваюць кропкавыя рэпрэсіі, у тым ліку да журналістаў.

  • Паводле Праваабарончага цэнтру «Вясна», больш за 150 асобаў былі затрыманыя сёння ў Менску падчас мірнай акцыі пратэсту, у тым ліку журналісты. Частку затрыманых журналістаў адпусцілі праз некалькі гадзінаў.
Фота: ТК / «Белсат»
  • Звольнілі дырэктара РНПЦ «Кардыялогія» Аляксандра Мрочака
  • У рэкламным агенцтве Vondel/Hepta працаўнікі ДФР Камітэту дзяржаўнага кантролю зладзілі ператрус
  • Польшча зноў выдае візы беларусам
Фота: ТК / «Белсат»
  • Лідарка гурту NAKA Анастасія Шпакоўская разам з дзецьмі з’ехала з Беларусі
  • «БНБ-Банк» і «БПС-Сбербанк» прыпынілі выдаваць крэдыты на жыллё
  • Пуцін, на просьбу Лукашэнкі, стварыў рэзерв сілавікоў для дапамогі афіцыйнаму Менску

Матэўш Маравецкі: «Польскі ўрад заклікае Расею неадкладна адмовіцца ад сваіх планаў ваеннага ўваходжання ў Беларусь»

belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны