Найперш будзе створаны спіс краінаў, якія не ўваходзяць у Еўразвяз, аднак чые грамадзяне могуць наведваць ЕЗ.
Брусель заклікае краіны Еўразвязу адкрыць вонкавыя межы ад 1 ліпеня, перадае Euronews.
«Міжнародныя вандроўкі – гэта ключ да турызму і бізнесу, для ўз’яднання семʼяў і сяброў», – заявіла Ылва Йоханссан, камісар ЕЗ па ўнутраных справах.
Межы будуць адчыненыя ў першую чаргу для тых краінаў, дзе ўзровень распаўсюду COVID-19 апусціўся за крытычную планку. Галоўнымі крытэрыямі лічацца ўзровень распаўсюду вірусу і здольнасці краіны супрацьстаяць вірусу.
Еўракамісія апублікавала дакумент, у якім згадваюцца тыя краіны, дзе сітуацыя з пандэміяй прыкладна такая ж, як і ў ЕЗ. Гаворка ідзе аб Албаніі, Косава, Сербіі, Паўночнай Македоніі, Чарнагорыі і Босніі і Герцагавіне. Студэнты і высокакваліфікаваныя працоўныя з краінаў, якія не ўваходзяць у Шэнгенскую зону, могуць уязджаць у ЕЗ.
Нагадаем, што на 11 чэрвеня ў Беларусі было зарэгістравана 51 816 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі. Гэта 8 месца ў Еўропе.
Еўразвяз закрыў вонкавыя межы 18 сакавіка.
КТ belsat.eu