Еўрапейскія сталіцы рыхтуюцца да акцыяў салідарнасці з Беларуссю

У розных гарадах Еўропы на гэтым тыдні адбудуцца новыя акцыі салідарнасці з беларускімі пратэстоўцамі.

24 чэрвеня пікет у падтрыманне Беларусі пройдзе ў сталіцы Вялікай Брытаніі – Лондане.

У сталіцы іспанскай Каталуння акцыя пройдзе 25 чэрвеня і пачнецца а 18:00 паводле мясцовага часу з пікету каля кансулату Беларусі, потым дэманстрацыя пойдзе да шматлюднай плошчы Каталунні.

«Разам з людзьмі на вуліцах беларускіх гарадоў мы заклікаем улады Беларусі вызваліць усіх палітзняволеных», – адзначаюць арганізатары.

Сан-Францыска, Мюнхен, Варшава – акцыі салідарнасці з Беларуссю праходзяць па ўсім свеце

У гэтым ж дзень а 12:30 пачнецца пікет у бельгійскім Бруселі, які таксама з’яўляецца палітычным цэнтрам Еўрапейскага звязу.

А ў суботу 27 чэрвеня адбудзецца Марш салідарнасці ў Варшаве. Шэсце распачнецца а 12:00 ад помніка Тадэвушу Касцюшку на пляцы Жалезнай Брамы, потым скіруецца на вуліцу Маршалкоўскую, дзе ўдзельнікі створаць жывы ланцуг у падтрымку палітвязняў у Беларусі. На акцыі плануецца падпісваць паштоўкі палітвязням і збіраць сродкі для іх сем’яў.

Таксама ў суботу салідарныя з Беларуссю збяруцца на Галоўнай плошчы ў чэшскай Празе. Пачатак – 15:00 паводле мясцовага часу.

А ў панядзелак 29 чэрвеня акцыя салідарнасці запланаваная каля беларускай амбасадзе ў сталіцы Эстоніі – Таліне.

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны