Gomel.today: працаўнікі трох гомельскіх дзіцячых садкоў заразіліся каронавірусам

У трох дзіцячых садках Гомля выявілі інфікаваных каронавірусам, піша мясцовае выданне gomel.today.

25 траўня сайт gomel.today паведаміў пра выпадак заражэння каронавірусам у садку № 125 у Савецкім раёне Гомля. Новым каронавірусам заразілася работніца кухні. Паводле журналістаў мясцовага выдання, адміністрацыя садка пацвердзіла факт заражэння. Садок працягвае працаваць.

Пасля публікацыі гэтай навіны gomel.today

Таксама выданне паведамляе, што каронавірус выяўлены і ў дзіцячым садку № 104. Паводле непадцверджанай інфармацыі, там нібыта захварэў музычны работнік. Садок працуе.

25 траўня Мінздароўя Беларусі апублікавала свежую статыстыку па колькасці хворых на COVID-19. Ад пачатку эпідэміі ў краіне было зафіксавана 37 144 выпадкі заражэння новым каронавірусам.

Набліжаемся да 40 тысяч выпадкаў інфікавання. +946 цягам содняў

ЮВ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны