Хакеісты не трымалі руку на сэрцы падчас выканання гімна Беларусі. Каманда аштрафаваная

ФХБ аштрафавала аршанскі «Лакаматыў» на 25 базавых велічынь (675 рублёў), паведамляе Tribuna.com.

Фота: Арцем Крыўцоў / ХК «ЛОКОМОТИВ – OРША» | HC LOKOMOTIV – ORSHA / vk.com

Прычынай пакарання паслужыла тое, што пяць хакеістаў каманды не трымалі рукі на сэрцы падчас выканання дзяржаўнага гімна перад пачаткам адной з сустрэч «Парыматч-Экстралігі». Такую працэдуру патрабуе рэгламент турніру.

«Добра я, навошта дзяцей чапаеце?» Лукашэнка – пра ўчорашнія санкцыі МАК

Хакеістам «Лакаматыва» паведамілі, што штраф падзеляць на пяць частак і спагоняць з тых, хто вінаваты.

Паводле пункту 8 артыкула 62

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны