У Віцебску памёр праваабаронца Аляксандр Мікулін

У Віцебску раптоўна памёр грамадскі актывіст Аляксандр Мікулін.

Грамадскі актывіст, віцебскі Сябра БСДП Аляксандр Мікулін, памёр. Спачуванні родным і блізкім выказаў на сваёй старонцы ў Facebook старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў.

Выказвае спачуванні і паплечнік памерлага ў праваабарончай дзейнасці, кіраўнік цэнтру «Прававая дапамога насельніцтву» Алег Волчак.

«У мяне сёння дзень жалобы. Гэтай ноччу больш не стала майго сябра і члена нашай арганізацыі Аляксандра Мікуліна. Дваццаць гадоў мы з ім працавалі ў праваабарончай дзейнасці», – напісаў Алег Волчак на сваёй старонцы Facebook.

https://www.facebook.com/photo.php?fbid=10222197482476730&set=a.4758217844086&type=3&theater

Аляксандр Мікулін працаваў міліцыянтам, быў ліквідатарам наступстваў аварыі на ЧАЭС. Ад 2000 года быў праваабаронцам у «Прававой дапамозе насельніцтву», актывістам «Гавары праўду» і БСДП(Г). Яму было 58 гадоў.

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны