Кампанія «Liqui Moly» не будзе фінансаваць ЧС-2021, калі ён пройдзе ў Беларусі

Нямецкая капанія «Liqui Moly» заявіла, што не будзе спонсарам чэмпіянату свету па хакеі, калі спаборніцтвы пройдуць у Менску. Пра гэта кампанія заявіла ў сваім акаўнце Instagram.

Вядомы вытворца аўтамабільнага аліва «Liqui Moly» заявіў, што адмовіцца спансараваць чэмпіянат свету па хакеі, калі ён будзе ў Беларусі.

«Існая сітуацыя ў Беларусі, а таксама палітыка ўраду, абыходжанне з дэманстрантамі ды відавочныя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі глыбока супярэчаць перакананням і каштоўнасцям «Liqui Moly». З гэтай прычыны «Liqui Moly» адменіць сваё фінансаванне чэмпіянату свету па хакеі, калі камітэт IIHF дазволіць правядзенне спаборніцтваў у Беларусі», – гаворыцца ў заяве кампаніі ў Instagram.

У сваю чаргу Міжнародная федэрацыя хакею мае заўтра вырашыць, ці будзе праходзіць чэмпіянат свету ў Беларусі.

«Nivea» адмовілася спансараваць хакейны ЧС у Беларусі. «Škoda» наступная?

Раней ад удзелу ў фінансаванні ЧС, калі ён пройдзе ў Беларусі, адмовіліся кампаніі «Nivea Men» і аўтавытворца «Škoda».

Лёс ЧС-2021 па хакеі можа вырашыцца ўжо заўтра

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны