Каранцін без каранціну. Як каронакрызіс змяніў жыццё беларусаў

У адрозненне ад суседзяў, Беларусь на ўзроўні дзяржавы каранцін не ўводзіла. Аднак з кожным днём людзі самі ўсё часцей пераходзяць на самаізаляцыю, адмаўляюцца ад сустрэч, а замест паходу ў краму абіраюць дастаўку на дом. А яшчэ каронакрызіс зрабіў нас дабрэйшымі: сваю дапамогу медыкам прапануюць дзясяткі кампаній. Belsat.eu распавядае, як менш, чым за месяц змяніўся лад жыцця беларусаў.

Дабрачыннасць

Збор сродкаў на дапамогу медыкам

Самая ўразлівая сацыяльная група сёння – медыкі. Ва ўсім свеце ім дапамагаюць валанцёры. У Беларусі шпіталі перапрафілююць на лячэнне пацыентаў з пнеўманіяй, а лекарам і фельчарам не хапае сродкаў абароны.

Валанцёры запусцілі сайт ByCovid19 для дапамогі медыкам

Напрыканцы сакавіка, калі колькасць выпадкаў каронавірусу ў Беларусі перавысіла сотню, грамадскія актывісты распачалі кампанію #BYCOVID19 сумесна з дабрачыннай медыяплатформай «Имена» і клубам «Хакерспэйс». Яны збіраюць грошы на закупку сродкаў абароны і медабсталявання ў Беларусі і за мяжой, развозяць усё гэта па шпіталях, шукаюць спонсараў, займаюцца вытворчасцю масак і г. д.

«На сённяшні дзень у шпіталі перададзена больш за 22 тысячы рэспіратараў рознай ступені абароны. Закуплена і перададзена па ўзгадненні з пульманолагамі 10 кіслародных канцэнтратараў – адмысловых апаратаў, якія павышаюць узровень кіслароду ў крыві пацыента. Таксама мы перадалі 6 тысяч аднаразовых хірургічных халатаў. У працэсе – пастаўкі 11 пральных машын для вопраткі медыкаў, бескантактных тэрмометраў. У Нямеччыне ідзе закупка пульсаксіметраў – прыбораў, якія амаль імгненна вымяраюць узровень кіслароду ў крыві», – кажа каардынатар кампаніі Андрэй Стрыжак.

У кампаніі сёння працуюць некалькі дзясяткаў актывістаў. Геаграфія – уся краіна і дзясяткі медустановаў. Стаць валанцёрам #BYCOVID19 можна, даслаўшы заяўку праз адмысловую форму на сайце. Паводле Андрэя Стрыжака, сёння заяўкі даслалі ўжо каля 800 чалавек.

 

 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

 

СРОЧНЫЙ ЗАПРОС? Представляю вашему вниманию коллекцию весна-лето 2020 – противочумной костюм (ПЧК)! Мы ищем донора на покупку 500 таких костюмов (неполный комплект без респиратора и очков) для линейных бригад столичной скорой помощи. Медики выезжают в ПЧК на вызовы к пациентам, у которых высока вероятность инфицирования COVID19. СТОИМОСТЬ ПАРТИИ: 10500 РУБЛЕЙ. Платеж от юрлица к юрлицу. Поставщик обеспечивает свою логистику до Станции скорой помощи. В общем, песня, а не партия. Пишите в личку, кто готов взять на себя оплату. Работаем дальше! Нужна помощь, или хочешь оказать помощь? Вся инфа на нашем сайте – ссылка в профиле ⬆️ #bycovid19 #будземразаміпераможам

Публикация от Помощь врачам в Беларуси (@bycovid19)

Пашыў масак

Ва ўмовах дэфіцыту масак прадпрымальнікі па ўсёй краіне наладзілі пашыў і раздаюць іх бясплатна ў тыя ўстановы, адкуль прыходзіць заяўка.Кампанія symbal.by перапрафілявала свой цэх і шые шматразовыя маскі, для медыкаў яны бясплатныя. Гарадзенскія прадпрыемствы «Макей», «МедЛен» і «Контэ СПА» таксама пастаўляюць медыкам бясплатныя сродкі абароны.

 

 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

 

Страшна! Штодзённа нам пакідаюць заяўкі на шматразовыя маскі ўсё больш і больш супрацоўнікаў розных медычных устаноў з розных гарадоў Беларусі. Гэта і паліклінікі, і бальніцы, і станцыі хуткай дапамогі. ⠀ Пішуць, што проста ўсяго катастрафічна не хапае. З Рагачоўскай бальніцы напісалі, што ў іх першы пацыент з COVID-19 і што раней самыя шылі маскі, а цяпер нават марлі не хапае!!! ⠀ Сёння мы завезлі кур’ерам і адправілі поштаю 600 масак, якія пашылі за панядзелак і аўторак у швейным цэху Symbal.by. ⠀ Сярод атрымальнікаў: ⠀ — Паліклініка Міністэрства ўнутраных спраў, — Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі, — 15-я гарадская паліклініка Мінска, — Неўралагічнае аддзяленне Жодзінскай ЦГБ, — Бальніца хуткай дапамогі Мінска, — Мінская абласная станцыя пералівання крыві ў Маладзечне, — Хоцімская цэнтральная раённая бальніца, — Ініцыятыва “Ежа замест бомбаў”. ⠀ Зараз мы шыем па 300 шматразовых масак у дзень, сабекошт адной атрымліваецца каля 1,50 руб. Мы сабралі за мінусам камісіі MolaMola 6 тысяч рублёў — гэта 4000 масак, палову ўжо раздалі, яшчэ 2000 пашыем да канца тыдня і ўсё, сродкі скончацца, а масак трэба дзясяткі тысяч. ⠀ Мы даслалі маскі толькі па 10% заявак, таму просім усіх, хто яшчэ не далучыўся да акцыі, ахвяраваць 5 ці больш рублёў на molamola.by. ⠀ Калі ўлады Беларусі зрабілі такую падставу грамадзянам сваёй краіны і зусім не падрыхтаваліся да бяды, то цяпер мы, грамадзянская супольнасць, павінны дапамагаць ратаваць сваю краіну і падтрымліваць людзей, якія зараз наўпрост вядуць барацьбу з каранавірусам.

Публикация от SYMBAL.BY (@symbalby)

Крамы «LSTR Adziennie» і «Leger Mode» раздаюць маскі бясплатна ўсім наведнікам. Кампанія «Mark Formelle» больш за 80 % сваёй вытворчасці пераводзіць на выпуск медычных вырабаў, адклаўшы вяснова-летнюю калекцыю. Таксама яны ахвяравалі менскай інфекцыёнцы 20 тысяч рублёў.

Валанцёрская ініцыятыва «Вулічная медыцына» запусціла збор грошай на маскі і антысептыкі для бяздомных людзей.

Накарміць і прытуліць

Першымі, хто пачаў дастаўляць бясплатныя гарачыя комплексныя абеды медыкам з канца сакавіка, стала менская кавярня «Grillman» з ініцыятывы яе ўласніка Юрыя Агеенка.

 

 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

 

Мы занимаемся тем, что нам по душе #собериссобойкудоктору. ⠀ И неважно выходной сегодня или нет, наша команда заступает на работу утром в 6:00 ежедневно, чтобы отправить первые завтраки к 8:00 в Реанимацию на ул. Кропоткина, 76. ⠀ Затем к 11:45 доставляются обеды в Реанимацию и Городскую Инфекционную Клиническую Больницу г. Минска. ⠀ К 15:00 отправляется вторая партия для 6-ой Городской Клинической Больницы. ⠀ И завершается весь процесс в 16:00 ужином в Реанимацию Городской Инфекционной Клинической Больницы. ⠀ Мы доставляем всё бесконтактной доставкой и с любовью! ⠀ Берегите себя и оставайтесь дома. ⠀ Благодарим, каждого кто поддерживает и помогает нам!??♥️ ⠀ Мы много делаем, но нам очень нужна Ваша помощь. Просим Вас поддержать нас. ⠀ #соберемссобойкудоктору ⠀ Телефоны (Grillman): +375336906090

Публикация от Ресторан «Grillman»? (@grillman.by)

Ён запусціў акцыю #СобериСсобойкуДоктору, да якой ужо далучыліся: установы «Woogly», «Wood&Fire», «Чайхана», «Doner Kebab», бар «Дэнві», сетка рэстарацый фаст-фуду KFC і іншыя. Кейтэрынгавая служба «Catering Stolitsa» за адзін тыдзень завезла ў 4-ы менскі шпіталь 110 абедаў, «Prokopiev Catering» адпраўляе туды па 60 комплексаў з супу, салата, гарачай стравы і дэсерту штодня. Квас прывозіць «Аліварыя», ваду – ААТ «Лідскае піва» і «Кока-Кола Беврыджыз Беларусь».

 

 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

 

У гэты няпросты час мы хочам падтрымаць тых, хто першым прыходзіць на дапамогу і змагаецца за самае важнае – здароўе кожнага з нас. ⠀ Таму ў панядзелак на АЗС А-100 стартуе акцыя #РазамЗдолеем для супрацоўнікаў дзяжурных брыгад хуткай медыцынскай дапамогі – будзем частаваць нашымі найсмачнейшымі французскімі хот-догамі і гарачымі напоямі (кавай ці гарбатай). ⠀ Хай тыя рэдкія хвіліны адпачынку, якія атрымліваецца выкраіць падчас напружаных працоўных змен, стануць крыху цяплейшымі, а пачастунак папоўніць сілы. ⠀ Акцыя будзе праходзіць на працягу бліжэйшых тыдняў на ўсіх АЗС А-100 за выключэннем станцый № 11, 16, 30 і 32. Увесь гэты час мы будзем працаваць ва ўзмоцненым рэжыме, стараючыся забяспечыць дзяжурныя брыгады гарачымі хот-догамі і напоямі. А калі будуць узнікаць накладкі, просім праявіць разуменне. ⠀ Мы верым у лепшае. Мы верым, што вірус будзе пераможаны. Беражыце сябе і сваіх блізкіх. Клапаціцеся адзін пра аднаго. ⠀ #РазамЗдолеем #а100azs #творидобро #помощьврачам #помощьдругдругу #оставайтесьдома

Публикация от АЗС А-100 (@azs_a100)

На запраўках «А-100» брыгады хуткай дапамогі ў межах акцыі #РазамЗдолеем бясплатна могуць атрымаць хот-догі і гарачыя напоі.

У Віцебску аптэкі «Adel» і «Добрыя лекі» адвозяць бясплатныя ланч-боксы ў 1-ы і 2-і гарадскія шпіталі, абеды гатуе кавярня «Віцебскі тракцір». У Гомлі гэта робіць кавярня «Піцбург», у Магілёве – «Мяса і Лаваш».

 

 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

 

❗️ВНИМАНИЕ ✅ВРАЧИ Мы хотим поблагодарить вас за ваш нелегкий труд в период пандемии коронавируса и поддержать вас СКИДКОЙ 2️⃣0️⃣% на весь чек при совершении покупок в #гипермаркетыGreen. ? Скидка не распространяется на акционные товары, табачные и алкогольные изделия. ? Период действия акции с 7 по 30 апреля ⠀ С условиями получения скидки можно познакомиться на нашем сайте – ссылка в шапке профиля #будьздоров_с_GREEN #держидистанцию #greenmarketby #останьсядома #stayhome #covid_19 #разам_ад_заразы #беларусь #belarus

Публикация от Гипермаркеты Green (@greenmarketby)

Гіпермаркеты «Green» прапануюць 20 % зніжкі на пакупкі медыкам. Гандлёвая сетка «Еўраопт» набыла для 6-й клінічнай больніцы Менску апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх. Мабільны аператар А1 ахвяруе 50 тысяч рублёў на закупку медабсталявання. Спіс удзельнікаў дабрачыннай акцыі штодня павялічваецца.

У тэлеграм-канале «Приюти героя» неабыякавыя менчукі прапануюць свае жыллё, якое пустуе, медыкам для ізаляцыі. Таксама ёсць прапановы і ад гатэляў.

«Будзьце, калі ласка, дома». Беларускія лекары далучыліся да сусветнага флэшмобу

Сфера паслуг

Кавярні, бары, рэстарацыі

Першымі, хто адчуў на сябе наступствы крызісу, сталі ўстановы грамадскага харчавання. Яшчэ напрыканцы сакавіка страты некаторых з іх дасягнулі 40 %: колькасць гасцей рэзка знізілася, але арэнду і заробкі рэстаратары плаціць працягвалі. У Менску – амаль 3 тысячы кавярняў і рэстарацыяў, якія складаюць больш за 45 % таваразвароту ўсіх установаў грамадскага харчавання ў Беларусі.

 

 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

 

Публикация от Grand Café | Minsk (@grand_cafe_minsk)

Сёння большасць менскіх папулярных кавярняў прапануе дастаўку на дом (часта бясплатную), амаль ва ўсіх прадугледжаная зніжка ад 20 да 50 % пры замове стравы на вынас. Да ініцыятывы далучыліся і рэстарацыі больш высокага класу: «Bistro de Luxe», «Falkone», «Grand Cafe» возяць ежу праз сэрвісы дастаўкі Delivio.by і Menu.by. Персанал і нават кіраўніцтва бару «Перасмешнік» развозяць замовы на ўласных аўта. У «Maslow 6» можна замовіць паўфабрыкаты ў герметычных пакунках і прыгатаваць стравы дома. Некаторыя бары разліваюць кактэйлі ў вялікія шклянкі на вынас, іншыя рэалізуюць алкаголь за паўкошту.

 

 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

 

Публикация от Maslow6 (@maslow6_minsk)

Кальян-бары часова закрыліся пасля настойлівага патрабавання Мінаховы здароўя. Паводле галоўнага санітарнага лекара і намесніцы міністра Наталлі Жукавай, не кожны аб’ект можа выканаць патрабаванні па прафілактыцы каронавірусу. Патрабаванні, якія раённыя санэпідстанцыі па ўсёй краіне разаслалі напрыканцы сакавіка: забяспечыць добрую вентыляцыю, адлегласць паміж столікам 1,5 метры, медычныя даведкі персаналу, усталяваць дазатары з антысептыкамі, праводзіць прыборку з дэзсродкамі.

У Віцебску – адным з агмянёў каронавіруснай інфекцыі – па загадзе ўладаў усе ўстановы працуюць максімум да 23:00 і выконваюць прафіклатычныя меры. Нумары для броні столікаў адразу ў чатырох установах, куды мы спрабавалі патэлефанаваць, недасяжныя. Іншыя змясцілі ў сацсетках абвесткі пра часовае закрыццё.

Стала вядома, якія меры супраць каронавірусу прымуць віцебскія ўлады. Яны не вельмі жорсткія

Падобная сітуацыя ў Берасці, дзе спачатку прасілі не наведваць кавярні тых, хто прыбыў з-за мяжы, а потым большасць установаў пераарыентавалася на дастаўку і самавываз. У магілёўскім караоке «Вінтаж» адміністратарка паведаміла, што гасцей паменела, але неістотна.

«Працуем па законе, як патрабуюць – да 23.00. Антысептыкі і пальчаткі цяпер ва ўсіх установах, персанал працуе ў масках, наведнікам іх выдаюць па жаданні. Зал у нас даволі вялікі, таму гасцей рассаджваем на адлегласці адзін ад аднаго», – сказала яна.

У Горадні, які пасля ўвядзення бязвізу, зрабіўся больш турыстычным, сёння сапраўдны «локдаун». У барах і рэстарацыях пуста, некаторым установам давялося скарачаць працоўны час, а ўласнікі просяць знізіць кошт арэнды. У гомельскіх кавярнях, паводле сайту «Моцныя навіны», таваразварот за адзін тыдзень упаў ад 20 да 50 %, прыкладна такія ж паказнікі па выручцы.

«У абласных і раённых цэнтрах сітуацыя абсалютна такая ж, як у Менску. Нават у Слуцку папулярныя ўстановы пустуюць. Проста ў рэгіёнах менш установаў і, адпаведна, менш інфармацыі, хто сыходзіць на канікулы. Хтосьці на два тыдні, хтосьці на месяц, – кажа фудблогер Павел KOKO.by – Шмат хто разумее, якая няпростая сітуацыя і намагаюцца, каб людзі былі дома. Сацыяльна безадказных установаў вельмі мала».

Цырульні, салоны прыгажосці

Мінздароўя не планавала абмяжоўваць працу салонаў прыгажосці, масажных салонаў і цырульняў, аднак раіла ўдакладняць у кліентаў, дзе яны былі папярэднія 14 дзён. Пачуўшы нешта падазронае, майстар цяпер можа адмовіцца прадстаўляць паслугу. Натуральна, большасць працуе ў масках і пальчатках, хаця гэта было пажадана і да каронавірусу.

«Дапамогі ад дзяржавы няма». Як ва ўмовах пандэміі ўтрымаць бізнес і захаваць працоўныя месцы?

Памяшканні салонаў кварцуюць, дэзынфекуюць крэслы і сталы пасля кожнага кліента, вымяраюць тэмпературу персаналу. У менскім салоне «Сарокі» майстараў з прастудай адпраўляць на 2-3 тыдні ў каранцін з захаваннем працоўнага месца. У салоне «ЭтуальSPA» усталявалі ўльтрафіялетавы рэцыркуляр паветра, які абеззаражвае яго цягам дня. Частка броу-бараў і барбершопаў прапануюць абслугоўванне ў асобным пакоі.

Па ўсёй краіне ўстановы прывабліваюць, у асноўным, зніжкамі ад 20 % на паслугі і дэманстрацыяй у сацсетках павышанага ўзроўню дэзынфекцыі.

«Мы закрыліся на месяц – з 1 красавіка па 1 траўня. Прынялі такое рашэнне, бо паток кліентаў знізіўся. З сярэдзіны сакавіка зусім туга, кліента два ў дзень было. Працоўныя месцы мы захавалі, але людзі пасыходзілі ў адпачынкі за ўласны рахунак», – распавяла дырэктарка салону прыгажосці «Апрель» у Віцебску. Паводле яе, у горадзе закрылася шмат цырульняў.

 

Гарадзенскі салон «Twinkle» з 12 красавіка сыходзіць у каранцін на нявызначаны час, салон «City Glam» абслугоўвае толькі кліентаў у масках, а ў памяшканні не можа быць больш за 2 асобы.

Фітнес

Трэнеры менскага клуба «Эгаісты» прапануюць кліентам онлайн-трэніроўкі. Фітнес-студыя «Цэх» зачынілася на каранцін і працуе толькі онлайн. У сетцы фітнес-клубаў «SportFamily» у Менску і Горадні з’явіўся абанемент на 8 онлайн-заняткаў. Фітнес-цэнтры, якія раней працавалі кругласуткавы, скарачаюць графік.

 

 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

 

Ну когда Вы уже откроетесь ? ? Пока ЦЕХ на изоляции ❤️ Но, теперь у каждого из Вас есть фитнес-клуб дома! Все, что Вам нужно , это: ?телефон ?интернет ?2*2 пространство ?коврик и любые утяжеления – гантели, бутылки, кот, муж ? ну и конечно крутые тренировки и тренеры. Завтра Вас ждёт: 9.30 Стретчинг Женя @bankadut94 19.00 Пресс+ягодицы Оля @olga_fitness_minsk В аккаунте @fitness.studio.minsk.online , пока БЕСПЛАТНО – пользуйтесь ❤️ Напоминаем: все ваши абонементы ЗАМОРОЖЕНЫ. Т.е. сейчас Вы можете заниматься онлайн , по выходу из карантина – целые абонементы! Двойная выгода ? Пишите в комментах, кто был уже на наших онлайн-тренировках, дайте обратную связь, и приглашайте своих знакомых, давайте соберём настоящую банду ???? #тренировки_онлайн#тренировки_бесплатно#фитнес_онлайн

Публикация от ⭐ ФИТНЕС-СТУДИЯ “ЦЕХ” ⭐ (@fitness_studio_minsk)

Менскае «Orchid Spа» не плануе зачыняцца «да адпаведнага распараджэння ўладаў», паведаміла ўласніца Вольга Качалава. «Мы таксама не павысілі кошт паслуг і плануем не рабіць гэта так доўга, колькі зможам», – дадала яна. Тайскі спа-салон «Баўнці» просіць кліентаў утрымацца ад наведвання, калі тыя адчуваюць недамаганне, кантактавалі з хворымі ці вярнуліся з-за мяжы.

Кінатэатры

Праз пандэмію адразу некалькі сусветных прэм’ер перанесеныя на 2021 год.

З 2 красавіка ў менскіх кінатэатрах «Дом кіно», «Кастрычнік» і «Масква» адмененыя ўсе сеансы. Рашэнне было прынята праз перанос буйных рэлізаў і ў сувязі з эканамічнай немэтазгоднасцю. Астатнія дзяржаўныя кінатэатры працуюць, але ўвялі свабодныя шэрагі паміж людзьмі ў залах і павялічылі прамежак часу паміж сеансамі, крэслы мыюць антысептыкам. На падобныя меры пайшла і прыватная сетка «Silver Screen».

 

 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

 

Публикация от SilverScreen (@silverscreencinemas)

Ад 7 красавіка кінатэатры ў менскіх гандлёвых цэнтрах «Тытан» і «Еўропа» часова спынілі працу праз эпідэміялагічную сітуацыю.

У Берасці кінатэатр «Мір» зачынены, «Беларусь» працуе ў звычайным рэжыме. У Вілейцы дэманструюць усяго 2 сеансы ў будні і 3 – у выходныя дні. У Віцебску кінатэатры працуюць, але ўлады запатрабавалі захоўваць дыстанцыю паміж гледачамі. У Гомлі адмовіліся ад часткі сеансаў, але не зачынілі самі ўстановы. Такая ж сітуацыя ў іншых абласных цэнтрах.

«Каронавірус адбіўся страшна». Як менскія тэатры і музеі працуюць падчас пандэміі

ГАНДАЛЬ

Дастаўкі прадуктаў

Дастаўка тавараў у рытэйлера «Еўраопт» існавала і раней, але цяпер яна карыстаецца неверагоднай папулярнасцю. Яшчэ на пачатку сакавіка сетка паведаміла пра рэзкі рост колькасці замоваў, ёсць праблема з дастаўкай «дзень у дзень». Кур’ерам нават даводзіцца працаваць у свае выходныя.Час рэзервавання тавараў у кошыку скарацілі да 25 хвілінаў. Ёсць опцыя бескантактнай дастаўкі, калі кліент аплачвае пакупку онлайн, а прадукты пакідаюць ля дзвярэй кватэры. Праз ажыятаж «Е-дастаўка» заявіла аб гатовасці ўзяць на працу звольненых працаўнікоў кавярняў, а напрыканцы мінулага месяца запусціла яшчэ адзін сэрвіс – «ХІТдастаўка», з самым неабходным наборам тавараў.

https://www.instagram.com/p/B94N1YAFm1j/?utm_source=ig_web_copy_link

Таксама дастаўляюць прадукты на дом Камароўскі рынак (мінімальная сума – 60 рублёў), сэрвіс odaeda.by, далікатэсы прывозяць re-store.by, gastronomia.by фермерскія прадукты дастаўляе vsesvoe.by

Гіпер- і супермаркеты

Гіпермаркеты «Green» у касавай зоне размясцілі налепкі, якія заклікаюць пакупнікоў захоўваць сацыяльную дыстанцыю. Увесь персанал тут у пальчатках, пажадана апранаць і маскі. Салат-бары зачыняюцца, усе хлебабулачныя вырабы – у індывідуальных пакунках. Цялежкі і кошыкі дэзынфекуюць.

 

 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

 

Публикация от Гипермаркеты Green (@greenmarketby)

 

 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

 

Публикация от Гипермаркеты Green (@greenmarketby)

У «Гіпа», дзе ў сакавіку не збіраліся адмяняць акцыю «Чорная пятніца», сёння заклікаюць карыстацца касамі самаабслугоўвання, не перадаваць грошы з рук у рукі касіру, захоўваць дыстанцыю. У крамах «Bigzz», «Суседзі» і «Рублёўскі» персанал працуе ў масках і пальчатках, на падлозе размясцілі налепкі, на ўваходзе – антысептыкі. У большасці гіпермаркетах «Карона» зачыненыя кавярні, ва ўсіх сеткавых крамах на ўваходзе ўсталяваныя дазатары з антысэптыкам.

Гандлёвыя цэнтры

Гандлёвыя цэнтры па ўсёй краіне апусцелі, калі лічба інфікаваных каронавірусам перавысіла сотню, сказалі нам у адміністрацыі аднаго з менскіх ГЗЦ. Утрымаць наведнікаў яны спрабуюць такім жа чынам, як і сфера паслуг: прапануюць дастаўку тавараў з крамаў на дом, уводзяць зніжкі і паўсюдна ўсталёўваюць дазатары з дэзсродкамі.

 

 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

 

Публикация от ТЦ Dana Mall Минск (@danamallminsk)

У другой палове сакавіка практычна ўсе арандатары адчулі скарачэнне колькасці наведнікаў і выручкі. Яны спрабуюць дамовіцца на зніжкі па арэндзе, але ўласнікі іх ахвотна не даюць, бо самыя маюць шмат выдаткаў у выглядзе падаткаў, сплатаў ЖКГ і г. д.

Іпэшнікам на кірмашах таксама не зніжаюць арэнду, некаторыя сыходзяць у бестэрміновы адпачынак, фактычна, губляючы працу. Кіраўнік арганізацыі «Перспектыва» Анатоль Шумчанка мяркуе, што, калі малы бізнес не падтрымаць, прадпрымальнікі проста пераарыентуюцца на гандаль праз інтэрнэт. Відавочна, сёння гэта найбольш папулярны спосаб шопінгу ва ўсім свеце.

«Выручка нулявая». Як кірмаш у Віцебску перажывае крызіс?

Транспарт

23 сакавіка ў Менску змянілі графік руху ў ранішнія гадзіны, каб раздзяліць патокі студэнтаў і працоўных – змены закранулі 278 маршрутаў.

Аўтобусы, тралейбусы і вагоны метро рэгулярна апрацоўваюць дэзсродкамі. На станцыях метро таксама праводзяць дэзынфекцыю. Прыборка адбываецца ноччу, у абед і падчас перазменкі. «Менсктранс» набывае 20 тыс. масак для кантралёраў і кіроўцаў, а касіраў у кіёсках забяспечылі антысептыкамі.

Менчукі самі сталі менш карыстацца транспартам: за адзін тыдзень сакавіка пасажырапаток наземнага транспарту скараціўся больш чым на 100 тыс. чалавек. Метро ў сакавіку карысталіся на 200 тыс. чалавек менш, чым у лютым.

Беларускія таксоўкі адказваюць на каронавірус стэрыльнасцю і зніжкамі

Паўсюдна салоны апрацоўваюць дэзродкамі. У Віцебску – чатыры разы на содні бактэрыцыдным сродкам беларускай вытворчасці «Анасэпт». «Гомельаблаўтатранс» закупіў бескантактныя дазатары для антысептыкаў, а персаналу рэгулярна вымяраюць тэмпературу бескантактным тэрмометрам. У Горадні скарацілі колькасць рэйсаў на 10 %, тры гарадскія маршруты прыбралі, талоны прадаюць толькі ў кіёсках. У Магілёве пра меры прафілактыкі ў транспарце нагадваюць плакаты і аудыёпаведамленні. На сайце аўтавакзалу Берасця – абвестка пра скарачэнне або адмены прыгарадных і міжгарадскіх рэйсаў.

Попыт на міжгарадскія маршруткі значна знізіўся, распавёў belsat.eu прадстаўнік кампаніі «Паўночны Экспрэс».

«З сярэдзіны сакавіка пасажырапаток упаў на 50-60 %, на столькі ж і выручка. Гэтак ва ўсіх напрамках, па ўсіх вобласцях. І Віцебск, і Горадня… Прыгараднымі маршруткамі яшчэ карыстаюцца тыя, хто працуе ў Менску і ездзіць дадому – не далей за 100 кіламетраў. Там недзе на 20 % упаў пасажырапаток», – кажа ён.

Міжнародныя, а таксама транзітныя пасажырскія рэйсы (як аўтобусныя, так і чыгуначныя) цяпер адмененыя ў сувязі з закрыццём межаў суседнімі краінамі. Гандлёвыя перавозкі таксама абмежаваныя. Ад 8 красавіка ўсе грамадзяне Беларусі і замежнікі з краін, дзе зафіксаваныя выпадкі COVID-19, мусяць змяшчацца на самаізаляцыю на два тыдні. «Белавія» адмяніла большую частку рэгулярных рэйсаў, пакінуўшы толькі 14 краін. Авіякампанія забірае беларускіх грамадзянаў з-за мяжы чартарнымі рэйсамі.

Лукашэнку цяжка адмовіцца ад сваіх словаў пра «псіхоз»

Чаму ўсё ж улады не ўводзяць афіцыйны каранцін? Чаго яны баяцца і на што разлічваюць? Свае тлумачэнне прапануе палітычны аналітык Валер Карбалевіч.

Валер Карбалевіч, фота baj.by

«Ёсць некалькі прычын такіх паводзінаў беларускіх уладаў: тут і засцярога, што каранцін можа разбурыць эканоміку, якая і так у нядобрым стане, тут і адсутнасць наўпроставай залежнасці ад электарату, таму можна не звяртаць увагі на грамадскія настроі. Існуе вера, што беларуская сацыяльная мадэль, дзе роля дзяржавы вялізарная, можа кантраляваць усё, у тым ліку пандэмію. Вера ў тое, што беларуская сістэма аховы здароўя, з савецкіх часоў арыентаваная на колькасць шпіталяў і ложкаў у шпіталях, эфектыўная і няма неабходнасці, як кажа Лукашэнка, «ісці фронтам» і ўводзіць каранцін.

Такія ілюзіі дакладна былі ў Лукашэнкі яшчэ 30-31 сакавіка, калі ён казаў, што сітуацыя «дасягнула піку». Ён дагэтуль лічыць, што пандэмія – гэта нейкая змова злых сілаў, накіраваная на тое, каб пасля ўзяць нашу эканоміку голымі рукамі», – кажа ён.

На думку Карбалевіча, значным фактарам з’яўляецца нежаданне Аляксандра Лукашэнкі адмяняць парад на Дзень Перамогі, што давялося б рабіць пры каранціне.

«У Лукашэнкі ёсць таемная надзея, што Пуцін адменіць парад на 9 траўня і тады атрымаецца, што Беларусь – адзіная краіна ў свеце, якая ўрачыста ўшанавала 75-годдзе перамогі ў вайне. Лукашэнка такім чынам спадзяецца на ўсе лаўры і ад прыхільнікаў «рускага свету», і не толькі», – разважае аналітык.

Акрамя таго, задзейнічаны і псіхалагічны аспект: Лукашэнку проста цяжка адмовіцца ад сваіх словаў пра «псіхоз», мяркуе Карбалевіч.

«Яму псіхалагічна цяжка рэагаваць на настроі грамадства, на тое, што пішуць незалежныя СМІ. Калі дзяржаўныя органы пачалі ўводзіць пэўныя абмежавальныя захады, то стараліся рабіць гэта не афішуючы, паўпадпольна, каб не паламаць дадзеную зверху ўстаноўку, што пандэмія – гэта псіхоз, а паніка больш небяспечная за вірус», – дадае эксперт.

Кацярына Андрэева Belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны