Лаўроў патэлефанаваў Макею абмеркаваць інтэграцыю

Па ініцыятыве расейскага боку сёння адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з кіраўніком МЗС Расеі Сяргеем Лаўровым, паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-расейскіх адносін і інтэграцыйнага ўзаемадзеяння, а таксама падрыхтоўку мерапрыемстваў, запланаваных па лініі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін.

Якія менавіта мерапрыемствы запланаваныя на бліжэйшы час – невядома.

Пасля пачатку пандэміі кіраўнікі Беларусі і Расеі публічна не вярталіся да «інтэграцыйных» пытанняў. Па стане на травень 2020 году «дарожныя мапы» застаюцца непадпісанымі.

Хто каго перахітрыў? Усё, што трэба ведаць пра вынікі года ў інтэграцыйных перамовах Беларусі і Расеі

КА belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны