Лукашэнка адправіў у адстаўку ўрад Сяргея Румаса

У Беларусі афіцыйна мяняецца ўрад. Пра гэта паведамляе тэлеканал «Беларусь 1».

Як адзначаецца, Аляксандр Лукашэнка 3 чэрвеня прыняў рашэнне аб адстаўцы дзейнага складу ўрада.

Адпаведны ўказ падпісаны.

Лукашэнка заявіў, што рэвалюцыі пры змене ўраду не будзе

Прапановы пра новы склад ураду ў першай палове дня 3 чэрвеня абмяркоўваліся на нарадзе з удзелам старшыні Савету Рэспублікі Наталлі Качанавай, старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі, кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Ігара Сяргеенкі і дзяржсакратара Савету бяспекі Андрэя Раўкова.

З 18 жніўня 2018 года ўрад Беларусі ўзначальваў Сяргей Румас.

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны