Вынікі пошуку для:

Мастака з Віцебску асудзілі на 2 гады калоніі

27-гадовага мастака з Віцебску Уладзіслава Макавецкага асудзілі сёння на 2 гады калоніі агульнага рэжыму, паведамляе карэспандэнт belsat.eu.

Вырак агучылі 16 снежня ў судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску. Суддзя Сняжана Кіндзеева прызнала Макавецкага вінаватым у гвалце да супрацоўніка МУС (арт. 364 Крымінальнага кодэксу).

Уладзіслаў Макавецкі. Фота: Белсат

Паводле абвінавачання, Макавецкі замахнуўся гумовым дручком на міліцыянта і меў намер ударыць яго, хапаў яго за рукі і выказваў вусныя пагрозы. Інцыдэнт адбыўся 6 верасня падчас вулічнага маршу на вуліцы Праўды ў Віцебску.

Пракурор патрабаваў для Макавецкага тры гады пазбаўлення волі. Адвакатка прасіла апраўдаць падабароннага праз адсутнасць складу злачынства. У апошнім слове Макавецкі прасіў не караць яго строга.

АА belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны