У Менску заканчваецца ацяпляльны сезон і пачынаецца падрыхтоўка да планавага адключэння гарачай вады. Аб гэтым паведамляецца на сайце «Менскэнерго».
«Першы этап выпрабаванняў цеплавых сетак на шчыльнасць і трываласць для вызначэння іх гатоўнасці да наступнага ацяпляльнага сезону пачнуцца ўжо з 11 траўня. Працягласць адключэнняў не перавысіць больш за 14 дзён, а ў выпадку паспяховага правядзення выпрабаванняў цеплавых магістраляў тэрміны адключэння будуць скарочаныя і спажыўцы будуць уключаны раней», – адзначаюць у «Менскэнерга».
Графік адключэння вады апублікаваны на сайце прадпрыемства.
Таксама паведамляецца, што 29 і 30 красавіка будзе адключана гарачая вада па некаторых адрасах у Менску «у сувязі з выпрабаваннямі цеплавых сетак». Спіс адрасоў таксама размешчаны на сайце «Менскэнерга».
ІІ belsat.eu