«Менскэнерга» спыніла спальванне для ацяплення мазуту, але можа да гэтага вярнуцца ў любы момант

З 28 студзеня Менская 4-я цеплаэлектрацэнтраль спыніла выкарыстанне мазуту, які з’яўляецца рэзервовым палівам. Цяпер ва ўсіх катлаагрэгатах цэнтралі спальваецца толькі прыродны газ, паведамляе «Менскэнерга».

Мазут з’яўляецца рэзервовым палівам для Менскай ЦЭЦ-4. Тым не менш у студзені сёлета гэтае паліва выкарыстоўвалася, што выклікала крытыку з боку менчукоў. На «Белсаце» таксама прагучала інфармацыя на гэты конт:

«Налёт страшны, смярдзіць гарэлым». Чаму Менск сталі ацяпляць мазутам?

«Менскэнерга» паведамляе, што выкарыстанне мазуту для ацяплення абумоўленае мэтай абнаўлення і папаўнення вытворчага рэзерву. Прычым працэс папаўнення вытворчага рэзерву будзе працягвацца яшчэ некаторы час. У сувязі з гэтым прадпрыемства папярэджвае, што пераход на рэзервовае паліва можа адбыцца ў любы час і працягласць яго выкарыстання будзе вызначацца вытворчай неабходнасцю.

Камфортна ды нядорага. Эксперт раскрыў логіку падаражэння камунальных паслугаў

 

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны