Мікалая Статкевіча пакаралі адміністратыўным арыштам

У Беларусі пачалі судзіць палітыкаў і актывістаў, затрыманых 31 траўня ў розных кропках краіны.

Мікалая Статкевіча суд пакараў 15 соднямі арышту. Пра гэта паведаміла ў сацсетках ягоная жонка Марына Адамовіч.

Нагадаем, палітыка затрымалі людзі ў цывільным 31 траўня, калі ён ехаў на пікет па збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую. Сёння Статкевіч адмовіўся ўдзельнічаць у судовым працэсе, назваўшы яго цыркам.

https://www.facebook.com/marina.adamovich.3/posts/3217265165028056

Усяго, паводле праваабаронцаў, 31 траўня ў Беларусі было затрымана больш за 30 чалавек. Частку з іх затрымалі прэвентыўна, а частку – падчас пікетаў па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Святланы Ціханоўскай.

Міліцыя затрымала сябраў ініцыятыўнай групы Ціханоўскай

ІІ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны