Падчас ачышчальных працаў у рацэ Свіслач камунальнікі знайшлі спартовую торбу з парэшткамі чалавечых канцавінаў. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал прэс-сакратаркі МУС Вольгі Чамаданавай.
«Учора каля поўдня ў сталічную міліцыю звярнуліся працаўнікі камунальнай службы, якія праводзілі ачышчальныя работы ў рацэ Свіслач. Яны патлумачылі, што дасталі з ракі спартовую сумку з парэшткамі канцавінаў чалавека. На месца здарэння неадкладна выбыла следча-аператыўная група, кіраўніцтва МУС Рэспублікі Беларусь і ГУУС Менгарвыканкама», – адзначаюць у МУС.
Каму належаць парэшткі невядома.
Праваахоўнікі пакуль не паведамляюць па якім артыкуле будзе распачатая крымінальная справа.
ІІ belsat.eu