Загінулую рыбу выявілі ў вадаёме на тэрыторыі Кармянскага раёну Гомельскай вобласці, паведамляе БелТА.
16 чэрвеня замор 176 асобін рыбы выявілі ў вадаёме каля вёскі Баравая Буда Кармянскага раёну.
Працаўнікі Жлобінскага міжраённага падраздзялення Рэспубліканскага цэнтру аналітычнага кантролю ў галіне аховы навакольнага асяроддзя абследавалі акваторыю.
Бачныя забруджанні на паверхні вады не выяўлення. Узятыя пробы вады для аналізаў.
У гарадзенскім Нёмне таксама масава гіне рыба. Праз гэта Літва нават накіравала ноту Беларусі – маўляў, Нёман забруджаны. Адна з версіяў, паводле Гарадзенскага абласнога камітэту прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, – вада занадта моцна прагрэлася, рыбе не хапае кіслароду, вось яна і гіне.
Але гарадзенскія рыбакі ў версію недахопу кіслароду не вераць і лічаць, што рыбу знішчылі атрутныя рэчывы, якія трапілі ў рэчку.
МГ belsat.eu