На Капыльшчыне прайшоў абрад са спісу UNESCO. Фотафакт
2020.01.13 22:34
У вёсцы Семежава прайшоў унікальны беларускі народны абрад «Калядныя цары», які занесены ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO.
Абрад бярэ свой пачатак яшчэ ў XVIII ст., калі ў Навагоднюю ноч па старому стылю жаўнеры Расейскай Імперыі хадзілі па вёсцы з запаленымі знічамі і калядавалі. Фота: Ірына Арахоўская
За савецкімі часамі абрад быў пад забаронаю і адрадзілі яго толькі ў 1996 годзе.