Да станцыі метро «Няміга» прыбылі машыны выратавальнікаў. За некалькіх хвілінаў каля станцыі сабралася сем машынаў МНС. Выратавальнікі эвакуявалі людзей са станцыі, паведамляюць чытачы «Белсату».
На станцыі метро «Няміга» – надзвычайнае здарэнне. Да ўваходу на станцыю прыбылі машыны МНС, а таксама аўтамабілі спецслужбаў. Але людзей з прыпынкаў на вуліцы не эвакуявалі.
«Мне падалося, што выратавальнікі выцягвалі нейкія шлангі са станцыі. Яны выскачылі з машынаў і ўсе накіраваліся ў метро. Выглядала досыць жахліва, паколькі адбывалася ў напружанай атмасферы», – распавялі «Белсату» відавочцы здарэння.
Пазней працаўнікі МНС распавялі, што на станцыі аплавілася ізаляцыя электраправодкі ў вентыляцыйнай камеры. Ніхто не пацярпеў.
СК belsat.eu