Народзіны Лукашэнкі і 22-і дзень пратэстаў. ОНЛАЙН
2020.08.30 13:32
Нягледзячы на ўзмоцненыя захады бяспекі ў Менску мае адбыцца 3 марш за незалежнасць. Акцыя мае прайсці на тле народзінаў кіраўніка краіны. Аляксандру Лукашэнку сёння споўнілася 66 гадоў.
Дзве папярэднія нядзельныя акцыі сталі самымі буйнымі апазіцыйнымі маршамі ў найноўшай гісторыі Беларусі. Сачыце за падзеямі ў Менску ў жывым эфіры «Белсату».
18:40 Да пратэстоўцаў выходзіў дарадца Аляксандра Лукашэнкі Мікалай Латышонак.
18:20 На пытанне карэспандэнта «РИА Новости» дзе знаходзіцца Лукашэнка, прэсавая сакратарка Наталля Эйсмант даслала фота. На здымку Аляксандр Лукашэнка ў белай цішотцы, бронекамізэльке і з аўтаматам. Што праўда, чытачы заўважылі: на здымку моцна свеціць сонца. На ўдакладняючае пытанне, калі быў зроблены здымак, Эйсмант адказала: а 16-ай гадзіне, калі паблізу быў натоўп пратэстоўцаў. Паводле метададзеных «РИА Новости», фота было зробленае а 15:36.
18:05 Карыстальнікі паведамляюць, што ў Беларусі запрацаваў мабільны інтэрнэт.
17:50 У МУС заяўляюць, што затрымалі трох чалавек, якія разбілі лабавое шкло, а таксама пашкодзілі бакавыя часткі міліцэйскай машыны. Паводле апублікаванага МУС відэа, бачна, што невядомыя ў цывільным выскачылі з чорнага бусу без нумароў і паспрабавалі зацягнуць у яго некалькіх мінакоў. У адказ людзі сталі адбіваць затрыманага. Затрыманыя футбольны трэнер 1986 года нараджэння; удзельнік фанацкага руху 1993 года нараджэння і мужчына 1978 года нараджэння.
17:32 Горадня. Некалькі мужчын затрымалі АМАПаўцы блізу ГЦ «Карона» па вуліцы Касманаўтаў.
17:20 Пайшоў моцны дождж і людзі сталі сыходзіць ад Стэлы і ад Палацу Незалежнасці.
17:15 У Магілёве затрымалі журналіста 6тв Алеся Сабалеўскага.
17:06 Аліна Скрабунова на волі.
16:47 У Магілёве затрымалі журналістку «Белсата» Аліну Скрабунову.
16:40 З Уручча едзе калона БМП.
16:25 Каля Палацу Незалежнасці, за ачапленнем, стаяць БТР.
16:15 Каля Стэлы сабралася вельмі шмат людзей. Паводле выдання «РИА Новости», на 16:00 у Беларусі былі затрыманыя агулам 125 чалавек. Такія звесткі выданню назвалі ў МУС Беларусі.
15:45 Калона пратэстоўцаў рушыцца ад праспекту Незалежнасці па вуліцы Леніна ў бок Стэлы.
На маршы Міру і Незалежнасці ў Менску, Беларусь. У краіне ўжо 22 дзень пратэстуюць супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. 30 жніўня 2020 г. Фота: Аліса Ганчар / Белсат15:28 У Менску галава калоны дайшла да стэлы, там – агароджа, калючы дрот, а таксама шэрагі вайскоўцаў. У большасці вайскоўцаў – баявыя патроны. Людзі стаяць каля іх з плакатамі, стараюцца весці палітінфармаванне, кажуць: «Мы ж адзін народ». З дынамікаў – музыка ваенных гадоў. Мабільны інтэрнэт не працуе.
15:12 У Пінску людзі сабраліся вакол супрацоўніка музею. Ён распавядае пра гісторыю Пінску. Міліцыянты падыходзілі і папярэджвалі аб несанкцыянаваным мерапрыемствы. Ніхто не разыходзіцца. Зараз людзей ачапілі міліцыянты. Пакуль нікога не затрымліваюць.
14:45.
14:35.
14:30. Цэнтр сталіцы перакрыты сілавікамі ў некалькіх месцах, у тым ліку каля плошчы Незалежнасці. Пачаліся кропкавыя затрыманні.
Ад 9 жніўня ў Беларусі працягваюцца масавыя пратэсты на знак нязгоды з афіцыйнымі вынікамі прэзідэнцкіх выбараў. Вынікі апошніх прэзідэнцкіх выбараў не былі прызнаныя Еўрапейскім Звязам і ЗША.