Адной з асаблівасцяў праваслаўнага свята Вадохрышча, ці Богаз’яўлення, ёсць не толькі хрышчэнскія купанні ў ледзяной вадзе, але і асвячэнне вады.
Шмат хто з вернікаў лічаць, што такая вада не толькі не псуецца, але і дапамагае ад розных хваробаў.
Таму, каб атрымаць пасвячоную ваду, натоўпы людзей прыходзяць у гэты дзень да царквы. Не стаў выключэннем і Свята-Духаў кафедральны сабор у Менску.
МГ, фота Ірына Арахоўская belsat.eu