У Курапатах праходзіць традыцыйная акцыя Ноч расстраляных паэтаў. У гэтую ноч у 1937 годзе ў Менску чэкісты расстралялі больш за сотню прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты: пісьменнікаў, мастакоў, выкладчыкаў.
Сёння ў Курапатах сабралася некалькі сотняў чалавек. Маладыя паэты чытаюць свае вершы, вершы расстраляных паэтау, а таксама тых, хто цяпер за кратамі (напрыклад, Ігната Сідорчыка). Музыканты спяваюць песні.
У Ночы расстраляных паэтаў у тым ліку прынялі ўдзел Уладзімір Някляеў, Ніна Багінская, Наста Дашкевіч і купалаўцы.