У сёлетнім «Прыгожым забегу» узяла ўдзел рэкордная колькасць аматарак спорту. Імпрэзу з нагоды 8 сакавіка зладзіла Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі.
У нядзелю на праспекце Незалежнасці ў Менску прайшоў «Прыгожы забег», у якім маглі ўзяць удзел выключна жанчыны. Мужчынам маглі прыйсці толькі каб падтрымаць удзельніц. Падобныя правілы (толькі наадварот) былі падчас сёлетняга забегу з нагоды Дня абаронцы Айчыны.
Арганізатары прызначылі таксама асобныя ўзнагароды для ўдзельніц у самых арыгінальных строях. Сярод намінацыяў – касцюм «Кветкавы» (які сімвалізуе любую кветку), «Экстравагантны» (з незвычайных матэрыялаў) і «Нацыянальны» (стылізаваны ці арыгінальны варыянт нацыянальнага строю).
Падчас леташняга забегу з нагоды Міжнароднага дня жанчына па вуліцах сталіцы беглі 3,5 тыс. удзельніц. Сёлетні ліміт усталявалі на пяць тысячаў чалавек.
Усе тыя, хто дабеглі да фінішу, атрымалі памятны медаль і кветку. Тых, хто паказалі тры найлепшыя вынікі ў кожнай з дыстанцыяў – на два і на пяць кіламетраў – узнагародзілі грашовымі прызамі.
ДД belsat.eu