Падчас вулічных пратэстаў у Менску пацярпела дзіця

Як паведамляе сведка, падчас брутальнага разгону мірных пратэстоўцаў у цэнтры беларускай сталіцы пацярпела дзіця.

Увечары 9 жніўня хлопчык разам з маці і сястрой знаходзіўся каля крамы «Суседзі» на вуліцы Заслаўскай. Недалёка ад крамы адбыўся выбух – відавочцы не могуць сказаць дакладна, ці была гэта святлошумавая граната ці дымавая шашка, – у паніцы дзіця ўпала і пашкодзіла руку.

«Яны адтуль уцяклі, хлопчык упаў, пачаў плакаць, давялі да бліжэйшай буйной крамы [BIGZZ на Кальварыйскай, 4], каб выклікаць хуткую. Хуткая не выклікалася – дыспетчарка казала, што ўсе машыны занятыя.

У выніку мы заўважылі хуткую, якая прыязджала на суседнюю вуліцу, падбеглі туды, паклікалі лекараў. Тады яшчэ быў газ у дварах, потым прыйшлося прамываць вочы. Медыкі агледзелі хлопчыка і павезлі дзіця ў хуткую», – распавёў «Белсату» відавочца здарэння.

Падобна, што ў пяцігадовага хлопчыка траўма рукі – пералом ці вывіх пляча.

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны